Аперацыйны прыбытак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аперацыйны прыбытак''' або '''EBIT''' (скар. ад {{lang-en|Earnings Before Interest and Taxes}}) — рознасць паміж [[в...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:48, 19 ліпеня 2012

Аперацыйны прыбытак або EBIT (скар. ад англ.: Earnings Before Interest and Taxes) — рознасць паміж валавым прыбыткам і аперацыйнымі выдаткамі. Прыбытак гаспадарчага суб'екта ў выніку асноўнай эканамічнай дзейнасці. Уяўляе сабой астатак пры адыманні ад гандлёвага прыбытку аперацыйных накладных выдаткаў (рэнта, амартызацыйныя адлічэнні за будынкі і абсталяванне, выдаткі на ГЗМ і іншыя бягучыя выдаткі).

Аперацыйны прыбытак — фінансавы вынік ад усіх відаў дзейнасці да выплаты падатку на прыбытак і працэнтаў па пазыковых сродках. Той аперацыйны прыбытак, пры якім эканамічная рэнтабельнасць актываў будзе цалкам выкарыстоўвацца толькі на пагашэнне працэнтаў па пазыковых сродках, завецца крытычным аперацыйным прыбыткам.

Гл. таксама

Шаблон:Econ-stub