Аўрэліян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
| партрэт = AurelianIntaglio.png
| шырыня партрэта = 300px
| подпіс = Выява Аўрэліяна на друкупячатцы, вырабленай з аметыста
| тытул = [[Рымскі імператар]]
| парадак =
Радок 27:
'''Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н'''<ref name=autogenerated15>PLRE. «L. Domitius Aurelianus 6».</ref> ({{lang-la|Lucius Domitius Aurelianus}}), больш вядомы як '''Аўрэлія́н''' — [[рымскі імператар]] у [[270]]—[[275]] гадах.
 
Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў [[Клаўдзій II]]), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць [[Рымская імперыя|Рымскую імперыю]]. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя [[Гальская імперыя]] і [[Пальмірскае царства|Пальмірскае царствы]] апынуліся зноў далучанымі да [[Рым]]а, а прымежныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню [[Крызіс III стагоддзя|крызісу III стагоддзя]]<ref name=autogenerated6>М. Грант. Римские императоры. Аврелиан. М. 1998.</ref> і стабілізацыі дзяржавы.
 
Аўрэліян насіў наступныя [[Рымскія пераможныя тытулы|пераможныя тытулы]]: «Германскі Найвялікшы» — з [[270]] або [[271]] года, «Гоцкі Найвялікшы» — з [[271]] года, «Парфянскі Найвялікшы», «Карпійскі Найвялікшы» і «Дакійскі Найвялікшы» — з [[271]] або [[272]] года, «Брытанскі Найвялікшы» і «Сармацкі Найвялікшы» (час дакладна не вядомы), «Пальмірскі Найвялікшы» — з [[274]] года, «Бацька Айчыны» і «Рэстаўратар імперыі і Усходу» — з 274 года<ref name=autogenerated6 />. Уладу [[народны трыбун|трыбуна]] атрымліваў шэсць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод [[10 снежня]]), з 270 года — [[вялікі пантыфік]]<ref name=autogenerated6 />. Консул 271, 274, 275 гадоў.