Вышэйшая адукацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Sova.png|200px|right]]
'''Вышэйшая адукацыя,''' '''вышэйшая прафесійная адукацыя''' — верхні ўзровень прафесійнай [[Адукацыя|адукацыі]], наступны пасля сярэдняй агульнай ці сярэдняй прафесійнай адукацыі ў трохузроўневай сістэме. Уключае ў сябе сукупнасць сістэматызаваных [[веды|ведаў]] і практычных навыкаў, якія дазваляюць вырашаць тэарэтычныя і практычныя задачы па прафесійнаму профілю. У адрозненні ад агульнай, вышэйшая адукацыя не з'яўляецца ўсеагульным і тым больш дармавым.
 
==Структура і форма навучання==
Сістэма вышэйшай адукацыі ў розных краінах асноўваецца на адна-, двух-, трох і чатырохузроўневай структуры. Пры чатырох узроўнях выпускнікі з вышэйшай адукацыяй дзеляцца на бакалаўраў ці спецыялістаў, магістраў і дактароў філасофіі. Пры трохузроўневай сістэме адукацыі (напрыклад, у Расіі), падзел адбываецца на бакалаўраў, магістраў і асоб з вучонай ступенню.
 
Вышэйшаю адукацыю можна атрымаць па дзённай, завочнай, дзённа-завочнай, вячэрняй ці свабоднай формах навучання, а таксама ў форме экстэрната. Пры гэтым у некаторых краінах у залежнасці ад формы і мэт навучання, колькасці абраных дысцыплін, узроўню падрыхтоўкі і г.д., адбываецца падзел студэнтаў на «рэгулярных», «умоўных», «спецыяльных», «выпадковых», «вольных» і інш.
 
У залежнасці ад формы навучання, краіны, сістэмы і профілю тэрмін навучання для атрымання вышэйшай адукацыі складае ад 4 да 9 гадоў.
 
[[Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя]]