Парк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
'''Батанічны парк''' ('''батанічны сад''') — тэрыторыя, на якой з навукова-даследчай, асветніцкай і вучэбнай дзейнасцю культывуюцца, вывучаюцца і дэманструюцца калекцыі жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зон.
 
===Нацыянальны парк===
[[Нацыянальны парк]] — тэрыторыя, на якой у мэтах аховы навакольнага асяроддзя абмежавана дзейнасць чалавека. Нацыянальныя паркі звычайна размешчаны ў месцах, якія былі ў значнай ступені неразвітыя, і часта захоўваюць вобласці з роднымі жывёламі, раслінамі і экасістэмамі (асабліва тымі, што знаходзяцца ў небяспецы), біялагічнай разнастайнасці або незвычайнымі геалагічнымі асаблівасцямі.
 
===Французскі парк===
[[File:Orangerie.jpg|thumb|Парк у Версалі]]
'''[[Рэгулярны парк|Французскі]]''', ці '''рэгулярны''', парк мае геаметрычна правільную планіроўку, звычайна з выражанай рэгулярнасцю і сіметрычнасцю кампазіцый. Характарызуецца прамымі алеямі, кветнікамі, партэрамі і басейнамі правільнай формы, стрыжкай дрэваў і хмызнякоў і прыданнем ім розных геаметрычных форм.
 
Устройства паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піку ў эпоху [[барока]] (XVII—XVIII стагоддзі), прыкладам чаго з'яўляюцца сады [[Версаль|Версаля]].
 
[[Катэгорыя:Паркі]]