Сайпан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Востраў Сайпан быў заселены ў сяр. II тыс. да н. э. продкамі [[чамора]]. У [[1521]] г. [[Фернан Магелан]] адкрыў [[Марыянскія астравы]] і далучыў іх да [[Іспанія|Іспаніі]]. Аднак Сайпан быў захоплены іспанцамі толькі ў [[1684]] г. Большасць чамора была імі вынішчана або загінула ад прывезеных хвароб. Астатнія пераселены на [[Гуам]].
 
У [[1815]] г. з [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]] на Сайпан перасяліліся [[рэфалуваш]], якія і зараз складаюць значную частку мясцовага насельніцтва. ЗгоднаПаводле легендзепадання, яны выявілі амаль бязлюдны востраў выпадкова пад час аднаго з плаванняў на поўнач і далі яму сучасную назву (ад слоў ''sai'' "флот" і ''pan'' "пусты").
 
У [[1899]] г. востраў быў перададзены [[Германія|Германіі]]. Менавіта тады Сайпан набыў адміністрацыйны статус, аднак еўрапейскае насельніцтва на ім не перавышала некалькі дзесяткаў чалавек, а гаспадарчая актыўнасць абмяжоўвалася зборам копры.
Радок 44:
[[15 чэрвеня]] [[1944]] г. на Сайпане высадзіліся [[ЗША|амерыканскія]] ваенныя. Тры тыдні працягвалася бітва за Сайпан, якая скончылася перамогай ЗША. Абодвы бакі панеслі вялікія страты. Да [[1947]] г. на востраве дзейнічала некалькі лагераў бежанцаў, многія з каторых засталіся тут жыць назаўсёды.
 
У пасляваенную пару востраў уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, а ў [[1977]] г. быў пераўтвораны ў адміністрацыйны цэнтр залежнай ад ЗША тэрыторыі [[Паўночныя Марыянскія астравы]].
 
==Эканоміка і інфраструктура==