Эрмітаж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 20:
Гісторыя музей пачынаецца з калекцый твораў мастацтва, якія пачала набываць у прыватным парадку [[Спіс імператараў Расіі|расійская імператрыца]] [[Кацярына II]]. Першапачаткова гэта калекцыя месцавалася ў палацавым флігелі — ''Малым Эрмітажы'' (ад {{lang-fr|ermitage}} — месца адзіноты, келля), адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У [[1764]] Кацярына ІІ набыла першыя зборы [[Галандыя|галандскага]] ды [[Фламандскі рэгіён|фламандскага]] жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснавання музея; а ў [[1852]] з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публікі ''Імператарскі Эрмітаж''.
 
Сучасны Дзяржаўны Эрмітаж уяўляе сабоюсабой складаны музейны комплекс. Асноўная экспазіцыйная частка музея займае пяць будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай [[рака Нява|ракі Нявы]] ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, галоўным з якіх лічыцца Зімовы палац.
 
З [[1990]] пост генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа займае Міхаіл Барысавіч Піотроўскі, які змяніў на гэтым пасту свайго бацьку, вядомага гісторыка і археолага [[Барыс Барысавіч Піотроўскі|Барыса Барысавіча Піотроўскага]].
Радок 27:
 
Уваход у музей вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацвер — для ўсіх.
 
== Калекцыя музея ==
{{main|Экспанаты Эрмітажа}}
Экспазіцыя музея паказвае развіццё сусветнага мастацтва з каменнага веку да канца XX стагоддзя.
Вялікае значэнне мае збор першабытнага мастацтва і археалагічных культур з тэрыторыі былога СССР, асабліва найбагацейшая ў свеце калецыя т.з. [[скіфскі звярыны стыль|скіфскага золата]], унікальныя знаходкі з [[пазырыкская культура|курганоў Пазырыка]], помнікі іншых культур [[Вялікі Стэп|Вялікага Стэпу]]. Прадстаўлены так званыя [[Палеалітычная Венера|«палеалітычныя Венеры»]] з сяла [[Касцёнкаўскі комплекс стаянак|Касцёнкі]], шматлікія ўзоры керамікі, бронзавае ліццё, каменныя пліты з [[петрогліф]]амі.
 
Карцінная галерэя «[[старыя майстры|старых майстроў]]» адлюстроўвае акадэмічныя густы збіральнікаў — расійскіх імператараў. У гады фарміравання збору асабліва шанаваліся фларэнційцы [[Высокае Адраджэнне|Высокага Адраджэння]], [[балонская школа]], «[[малыя галандцы]]», круг Рубенса і Т'епола, французскія [[класіцызм]] і [[ракако]]. Італьянскія і старанідэрландскія «прымітывы», іспанская і англійская школы жывапісу пры гэтым апыняліся на перыферыі. З гэтым звязана вядомая няпоўнасць калекцыі — адсутнасць у ёй твораў такіх вялікіх, цэнтральных для развіцця жывапісу майстроў, як [[Дуча]], [[Джота]], [[Мазача]], [[П'еро дэла Франчэска]], [[Андрэа Мантэнья|Мантэнья]], [[Джавані Беліні|Беліні]], [[Ян ван Эйк|Ван Эйк]], [[Мемлінг]], [[Еранім Босх|Босх]], [[Маціяс Груневальд|Груневальд]], [[Альбрэхт Дзюрэр|Дзюрэр]], [[Ганс Гольбейн Малодшы|Гольбейн]], [[Пітэр Брэйгель Старэйшы|Брэйгель]], [[Вермеер]].
 
Сярод жамчужын збору старога еўрапейскага жывапісу — [[Дзмітрый Паўлавіч Тацішчаў|тацішчаўскі]] дыпціх [[Рабер Кампен|Рабера Кампена]], «[[Мадонна Бенуа]]» [[Леанарда да Вінчы]], [[Юдзіф, карціна Джарджонэ|«Юдзіф»]] [[Джарджонэ]], [[Партрэт дамы, Карэджа|«Жаночы партрэт»]] [[Карэджа]], «Св. Себасцьян» [[Тыцыян]]а, «Лютніст» [[Караваджа]], [[Вяртанне блуднага сына, Рэмбрант|«Вяртанне блуднага сына»]] [[Рэмбрант]]а, «Дама ў блакітным» [[Гейнсбара]]. Музей мае багатымі сходамі карцін [[Рубенс]]а, [[Рэмбрант]]а, [[ван Дэйк]]а, [[Пусэн]]а, [[Тыцыян]]а, [[Веранезэ]], [[Клод Ларэн|Клода Ларэна]] і інш.
 
<center><gallery>
Выява:Robert Campin 009.jpg|Створка дыпціха [[Рабер Кампен|Рабера Кампена]], якая паступіла ў Эрмітаж з тацішчаўскага збору (прыпісваўся [[Ян ван Эйк|Ван Эйку]])
Выява:Leonardo da Vinci Benois Madonna.jpg|[[Леанарда да Вінчы]]<br /> [[Мадонна Бенуа]]
Выява:Giorgione 038.jpg|[[Джарджонэ]]<br /> [[Юдзіф, карціна Джарджонэ|Юдзіф]]
Выява:Correggio, Ritratto di dama, c.1517-1518.jpg|[[Карэджа]]<br /> [[Партрэт дамы, Карэджа|Жаночы партрэт]]
Выява:Rembrandt Harmensz. van Rijn - The Return of the Prodigal Son.jpg|[[Рэмбрант]]<br /> [[Вяртанне блуднага сына, Рэмбрант|Вяртанне блуднага сына]]
</gallery></center>
 
== Гл. таксама ==