Напалеон Феліксавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лучыцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў сям’і [[Фелікс Янавіч Яленскі|Фелікса Янавіча Яленскага]] (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі. Бацька Фелікс быў сынам навагрудскага кашталяніца і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802) [[Ян Рафалавіч Яленскі|Яна Рафалавіча Яленскага]] (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынём ІІ дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]] (1805—1808, 1812—1814). Маці Каміла была дачкой навагрудскага падваяводы і навагрудскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са [[Вёска Сноў|Снова]] і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]). У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў у валоданні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак [[Лучыцы]] (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. А паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
== Адукацыя ==