Вайна 1812 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 111:
{{Бітвы Вайны 1812 года}}
 
[[22 чэрвеня]] [[1812]] г. французскім войскам перад пераходам праз Нёман і ўварваннем на тэрыторыю былога ВКЛ зачыталі загад Напалеона, у якім ён падкрэсліваў, што вядзе вайну дзеля аднаўлення польшчы ў межах [[1772]] г.: {{цытата|Салдаты! Другая польская вайна пачалася. Першая зкончыласчя ў [...] Пойдзем жа наперад, пяройдзем Нёман [...] Другая польская вайна для французскай зброі такой жас славутай, як і першая}}
 
Перад адпраўкай польскага корпуса з [[Варшава|Варшавы]] Панятоўскі таксама зачытаў прамову: {{цытата|Сябры па зброі. ідзем ваяваць пад штандарамі цэсара. Памятайце, пераходзячы праз мяжу Княства, што ўваходзіце не на чужую зямлю, а на польскую. Нясіце зброю помсты ворагу і апеку суайчыннікам. Ідзем не заваёўваць, а вызваляць. Хопіць гэтага для палякаў! Няхай жыве цэзар!}}<ref>Brandys, M. Kozietulski i inni / Marian Brandys. — Wyd. 3 przejrz. i uzup. — Warszawa: «Iskry», 1971. — 587, [4] s. — (Seria Kieszonkowa Iskier). — S. 327.</ref>
 
Па словах польскага даследчыка М. Гандэльсмана, Напалеон з [[1805]] г. «уступіў на шлях, які вёў праз Польшчу. З гэтага часу «польская справа» будзе займаць ў яго палітыцы значнае месца і стане адным з пытанняў міжнароднай палітыкі»<ref>Handelsman, M. Napoleon a Polska / Marceli Handelsman. — Warszawa — Lwów: E. Wende — H. Altenberg, G. Seyfarth, E. Wende, 1914. — VII, [1], 162, [2] s. — (Biblioteka Naukowa Wendego, № 2). — S. 165</ref>.
 
У 6 гадзін раніцы [[24 чэрвеня]] (12 чэрвеня па старым стылі) [[1812]] года авангард французскіх войскаў увайшоў у расійскі [[Горад Каўнас|Коўна]] (суч. Каўнас у [[Літва|Літве]]), фарсіраваўшы [[Рака Нёман|Нёман]]. Пераправа 220 тыс. салдат французскай арміі (1-ы, 2-і, 3-і пяхотныя карпусы, гвардыя і кавалерыя) пад Коўнам заняла 4 дні. 26 чэрвеня у тры гадзіны ночы ў Гродна прыехаў царскі кур'ер. Ён абвясціў аб пераходзе Напалеонам праз Нёман каля Коўна і загадаў Лятучаму казачаму корпусу генерала Мацвея Іванавіча Платава дзейнічаць ва фланг і тыл непрыяцеля. 27 — 28 чэрвеня М. І. Платаў займаўся эвакуацыяй Гродна. Вывозіліся зброя і амуніцыя гарнізоннага батальёна, хворыя салдаты царскай арміі, аптэка і асабліва харчовыя запасы. Гужавога транспарту не хапала, і Платаў накіраваў у вёскі спецыяльныя каманды, якія канфіскоўвалі ўсё патрэбнае для корпуса. Паводле атаана Войска Данскога эвакуацыі «губернскага горада Гродна» было задзейнічана звыш 1000 фурманак<ref>Донские казаки в 1812 году: Сборник документов. — Ростов–на–Дону, 1954. — 356 с. — С. 59 — 60</ref>. Я. Арлоўскі ў пачатку XX ст. з эпічным размахам пісаў нават аб 3000 фурманках і колах, адпраўленых з Гродна<ref>Орловский, Е. Ф. Гродненская губерния в 1812 году: Исторический очерк. — Гродно, 1912. — 50 с. — С. 10</ref>. 28 чэрвеня горад пакінулі чыноўнікі з губернатарам і гродзенскі гарнізонны батальён. Гэты абоз цягнуўся на ўсход праз Шчучын — Беліцу — Навагрудак — Мір — Кайданава — Мінск.
 
[[29 чэрвеня|29—]][[30 чэрвеня]] каля Прэны (суч. Prienai у [[Літва|Літве]]) трохі паўднёвей Коўна Нёман перайшла іншая групоўка (79 тыс. салдат: 6-ы і 4-ы пяхотныя карпусы, кавалерыя) пад камандаваннем прынца [[Яўгеній Багарнэ|Багарнэ]].