Маньчжуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
Маньчжуры здолелі захаваць родавыя арганізацыі ''хала'', дзякуючы якім не рассеяліся сярод кітайцаў нават пасля таго, як многія згубілі сваю мову. Чальцы аднога ''хала'' лічацца сваякамі і паходзяць ад агульнага продка-мужчыны. Кожны дарослы родзіч павінен ведаць сваіх сваякоў. У некаторых ''хала'' да сёй пары вядуцца спецыяльныя кнігі. Акрамя таго, у ''хала'' маюцца свае духі-заступнікі. Род кантралюе ўнутраныя шлюбныя сувязі. З-за рассялення маньчжураў у розныя часткі імперыі Цын да пачатку XIX ст. са складу ''хала'' пачалі вылучацца больш дробныя арганізацыі ''макунь''. Яны аб'ядноўваюць прадстаўнікоў таго або іншага ''хала'', што апынуліся ў пэўнай мясцовасці.
 
[[сям'я|Сем'і]] малыя нуклеарныя. На чале сям'і заўсёды стаіць бацька. Яму падпарадкоўваюцца і жонка, і дзеці. У адсутнасці бацькі дзеці падначальваюцца маці. Земляробства, паляванне, збіральніцтва, ваенная справа заўсёды лічыліся выключна мужчынскімі заняткамі. Толькі ў вельмі бедных сем'ях жанчыны працавалі на палетках. Звычайна маньчжуры мелі па адной жонке. [[палігінія|Палігінію]] раней толькі багатыя гараджане. Спадчына перадавалася толькі па мужчынскай лініі. Да [[1911]] г. шырока ўжываўся звычай шматгадовага спавівання жаночых ног для таго, каб ступня была маленькая, а вялікае палец нагі рос уніз.
 
==Мова==
[[Маньчжурская мова]] адносіцца да [[тунгуса-маньчжурскія мовы|тунгуса-маньчжурскай сям'і]] [[мова|моў]]. [[Пісьмо]]васць існуе з [[XVII стагоддзе|XVII]] ст.
 
==Рэлігія==
Традыцыйная [[рэлігія]] - [[шаманізм]]. Пасля заваявання [[Кітай|Кітая]] таксама шырока распаўсюдзіўся [[будызм]], аднак маньчжуры раўніва захоўвалі свае [[рытуал]]ы. У [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. нават з'явіліся шаманскія кнігі на [[маньчжурская мова|маньчжурскай мове]].
 
==Спасылкі==