Рэмбрант: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
Слава пра Рэмбранта як пра выдатнага майстра распаўсюдзілася па Амстэрдаме пасля завяршэння ім групавога партрэта «[[Урок анатоміі доктара Тульпа]]» (1632), на якім уважлівыя хірургі не былі выстраены ў паралельныя шэрагі звернутых да гледача галоў, як тое было прынята ў партрэтным жывапісе таго часу, а строга размеркаваны ў пірамідальнай кампазіцыі, якая дазволіла псіхалагічна аб'яднаць усіх дзеючых асоб у адзіную групу<ref name="Britannica"/>. Багацце мімікі кожнага твару і драматычнае выкарыстанне святлаценю падводзіць вынік пад гадамі эксперыментавання, сведчачы пра надыход творчай сталасці мастака.
 
Першыя гады ў Амстэрдаме былі самымі шчаслівымі ў жыцці Рэмбранта. Шлюб з [[Саскія ван Эйленбюрх|Саскіяй ван Эйленбюрх]], які адбыўся ў 1634 годзе, адкрывае перад мастаком дзвярэй асабнякоў заможных бюргераў, да ліку якіх належаў яе бацька — [[Мэр|бургамістр]] [[Горад Леўвардэн|Леўвардэн]]а<ref name="Britannica"/>. Заказы сыплюцца да яго адзін за адным; не меней паўсотні партрэтаў датуюцца менавіта першымі гадамі знаходжання Рэмбранта ў Амстэрдаме<ref name="Britannica"/>. Асабліва спрыялі яму кансерватыўныя [[менаніты]]. Нямала шуму нарабіў яго падвойны партрэт [[Менаніцтва|менаніцкага]] прапаведніка Карнеліса Ансла, які апеў у вершах сам [[Іост ван дэн Вондэл|Вондэл]]<ref name="Britannica"/>. [[Выява:Rembrandt Harmensz.- vanRembrandt Rijnand 139Saskia in the Scene of the Prodigal Son - Google Art Project.jpg|thumb|left|250px|Рэмбрант і Саскія на карціне «[[Блудны сын у карчме]]» (1635)]]
 
Матэрыяльны дабрабыт Рэмбранта дазволіла яму набыць уласны асабняк (гл. [[дом Рэмбранта]]), які ён напаўняў паскуплянымі ім у антыквараў прадметамі мастацтва<ref name="euroart"/>. Гэта былі не толькі карціны італьянскіх майстроў і гравюры, але таксама антычная скульптура, зброя, музычныя інструменты<ref name="euroart"/>. Для вывучэння вялікіх папярэднікаў яму было непатрэбна выязджаць з Амстэрдама, бо ў горадзе тады можна было ўбачыць такія шэдэўры, як [[тыцыян]]аўскі «[[Арыёста, Тыцыян|Арыёста]]» і партрэт [[Бальтазарэ Кастыльёнэ]] пэндзлю [[Рафаэль Санці|Рафаэля]]<ref name="Britannica"/>. Пад уплывам гэтых прац Рэмбрант пераходзіць ад падвойных партрэтаў да маштабных выяў мадэляў у поўны рост (касельскі партрэт Андрыса Графа, 1639).