[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Грог''' ({{lang-en|grog}}) — гарачы [[Алкагольныя напоі|алкагольны напой]]. У найбольш агульным варыянце, уяўляе сабой ром, моцна разведзены [[вада|вадой]] з [[цукар|цукрам]]. Часам выкарыстоўваецца гарачы [[чай]].
 
Назва напою паходзіць ад мянушкі брытанскага віцэ-адмірала Эдварда Вернона (Edward Vernon; 1684-1757) - «Олд грог» (Old Grog). У тыя часы ў штодзённы рацыён маракоў Брытанскага Каралеўскага флота ўваходзіла порцыя паўпінты 80%-га рому (каля 240 грамаў), што перыядычна выклікала дысцыплінарныя праблемы і п'янства матросаў. Каб паменшыць уплыў алкаголю на маракоў, адмірал Вернон загадаў раздаваць ром толькі разведзены вадой, халоднай ці гарачай, у залежнасці ад сітуацыі і лімонным сокам. Спачатку гэта новаўвядзенне не спадабалася матросам, бо колькасць напою пакінулі ранейшым - паўпінты, - а самога рому ў ім утрымліваўся ўжо ўдвая менш. Напой пачалі называць «ром на трох водах», або «грог» - па мянушцы Стары грог, якую далі Вернону за яго звычку шпацыраваць па палубе ў непагадзь у старой непрамакальнай накідцы, якая звалася grogram cloak. Ром уваходзіў у штодзённы рацыён маракоў каралеўскага флота як прафілактычны сродак ад [[цынга|цынгі]] і іншых хвароб да скасавання гэтага правіла 31 ліпеня 1970 года.