Кірыцімаці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
}}
 
'''Кірыцімаці''' ({{lang-en|Kiritimati}}) або '''востраў Калядаў''' - [[востраў]] ў Паўночнай групе [[Астравы Лайн|астравоў Лайн]]. Уваходзіць у склад дзяржавы [[Кірыбаці]]. Плошча - 388,39 км². Насельніцтва (2012 г.) - 5115 чал.
 
==Геаграфія і прырода==
Радок 40:
 
==Гісторыя==
[[Археалогія|Археолагамі]] было выяўлена некалькі старажытных месцаў пасялення [[Палінезійцы|палінезійцаў]]. Яны стала насялялі Кірыцімаці паміж [[1200]] і [[1600]] гг. Мяркуецца, што пасяленцы пакінулі востраў з-за працяглай шматгадовай засухі або ў выніку экалагічнага крызісу, які пачаўся з-за неахайнай эксплуатацыі бедных мясцовых рэсурсаў.
[[24 снежня]] [[1774]] г. востраў быў адкрыты [[Джэймс Кук|Джэймсам Кукам]], які даў яму імя [[Каляды|Калядаў]] ({{lang-en|Christmas}}) ў гонар надыходячага свята. Сучасная назва Кірыцімаці з'яўляецца перакладам першапачатковай назвы на мову [[тунгару]]. Маракі Кука знайшлі на востраве некалькіх [[марскія чарапахі|чарапах]], але не здолелі адшукаць пітную [[вада|ваду]].
 
У [[1856]] г. на востраў выказалі прэтэнзіі [[ЗША]] ў сувязі з прадастаўленнем права амерыканскім кампаніям здабываць тут [[гуана]]. Аднак запасы гэтага выкапня былі вельмі абмежаванымі, і здабыча так і не пачалася. У [[1882]] г. [[Вялікабрытанія|брытанскімі]] прадпрымальнікамі былі створаны [[какосавая пальма|какосавыя]] плантацыі, увезены рабочыя для працы на іх. Але пад час моцнай засухі большасць пальм загінула. Рабілася яшчэ некалькі спроб стварыць сталыя паселішчы.
 
У [[1888]] г. Вялікабрытанія абвясціла аб анэксіі Кірыцімаці. У [[1919]] г. востраў быў далучаны да калоніі Астравы Гілберт і Эліс.
 
У [[1917]] - [[1939]] гг. Кірыцімаці арэндаваў [[Францыя|француз]] Эмануіл Руж'е, які вырошчваў какосавыя пальмы і сістэматычна збіраў інфармацыю пра востраў. Пазней яна была перадана навукоўцам і апублікавана.
 
Пад час [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] на востраве высадзіліся амерыканскія і аўстралійскія войскі. Былі створаны ваенная база, аэрадром, [[метэаралогія|метэаралагічная]] станцыя. Для абслугоўвання ваенных на востраў былі ўвезены рабочыя з іншых [[Ціхі акіян|ціхаакіянскіх]] астравоў.
 
У [[1957]], [[1958]] гг. [[Вялікабрытанія]] праводзіла на востраве выпрабаванні ядзернай зброі. У [[1962]] г. іх праводзілі на востраве [[ЗША]]. Да [[1975]] г. ваенныя пакінулі Кірыцімаці, а на месцы амерыканскай ваеннай базы быў пабудаваны атэль "Джэймс Кук", самы вялікі на востраве.
 
У [[1979]] г. Кірыцімаці быў далучаны да [[Кірыбаці]]. Хаця востраў з'яўляецца запаведнікам, урад гэтай дзяржавы распрацоўвае некалькі праектаў, якія накіраваны на яго далейшае інтэнсіўнае асваенне.
 
==Эканоміка і інфраструктура==