Новая Гвінея: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ur:نیو گنی
Радок 21:
}}
'''Но́вая Гвіне́я''' — другі паводле велічыні [[востраў]] Зямлі (пасля [[Грэнландыя|Грэнландыі]]), плошча вострава — 786 тыс. км².
== Геаграфія ==
Размешчаная ў заходнім [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] востраў Новая Гвінея знаходзіцца на поўнач ад [[Аўстралія|Аўстраліі]] (паміж імі [[праліў Торэса]]). Захад вострава належыць [[Інданезія|Інданезіі]], у той час як усходняя частка вострава адносіцца да [[Акіянія|Акіяніі]] і на ёй размяшчаецца незалежная дзяржава [[Папуа-Новая Гвінея]]. Выспа з'яўляецца найбуйнейшай выспай сярод падзеленых паміж краінамі.
 
У заходняй частцы знаходзіцца горны масіў [[Маокэ]], самая высокая вяршыня якога [[Пунчак-Джая]] дасягае амаль 4884 метраў над узроўнем [[мора]]. На ўсходзе размяшчаюцца [[горы Бісмарка]], найвышэйшая кропка — гара [[гара Вільгельм|Вільгельм]] — налічвае 4509 метраў. Самай доўгай [[рака|ракой]] вострава з'яўляецца рака [[Рака Флай|Флай]].
 
== Раслінны і жывёльны свет ==
Новая Гвінея — [[тропікі|трапічная]] востраў і таму мае даволі вялікую разнастайнасць відаў. Яе насяляюць 11 тысяч відаў [[расліны|раслін]], 600 унікальных відаў [[птушкі|птушак]], звыш 400 відаў [[земнаводныя|земнаводных]], 455 відаў [[матылі|матылёў]] і каля ста вядомых відаў [[сысуны|сысуноў]].
 
=== Эдэмскі сад ===
У [[2005]] годзе група амерыканскіх дасльедчыкаў выявіла ў трапічных лясах горнага раёна Новай Гвінеі месца, якое яны назвалі «Эдэмскім садам».
 
Гэты раён плошчай каля 300 тысяч гектараў размешчаны на схілах гор [[Фоджа]] ў заходняй частцы Новай Гвінеі і апынуўся ізаляваны ад уздзеяння навакольнага свету.
 
Навукоўцы выявілі ў «Эдэмском садзе» больш за 20 невядомых раней відаў [[Рапухі|рапух]], чатыры новыя віды [[Матылі|матылёў]], пяць невядомых навуцы відаў [[Пальма|пальмаў]] і мноства [[Расліны|раслін]]. Былі выяўлены некалькі відаў рэдкіх [[Сумчатыя|cумчатых]] — [[Драўняныя кенгуру|драўняных кенгуру]], а таксама шасціпёрая [[Паротыя Берлепша|«райская птушка» Берлепша]], якая раней лічылася вымерлай.
 
Усе жывёлы - насельнікі нагор'я - не баяцца чалавека, у прыватнасці, рэдкая даўгадзюбая [[праехідна]] дазволіла вучоным узяць сябе ў рукі.
 
== Гісторыя ==
=== Ранняя гісторыя ===
[[Выява:KorowaiHombre01.jpg|thumb|злева|Мужчына з племя [[караваяў]]]]
У глыбокай старажытнасці Новая Гвінея была злучана з [[Аўстралія]]й. Падзел адбыўся ў выніку павышэння ўзроўню сусветнага акіяна параўнальна нядаўна. Гэтым тлумачыцца наяўнасць на выспе вялікай колькасці відаў [[Сумчатыя|сумчатых]], якія насяляюць Аўстралію. Засяленне чалавекам адбылося як мінімум 45 тысяч гадоў да н.э. з [[Азія|Азіі]]. У выніку ад перасяленцаў пайшла больш як тысяча папуаска — меланезійскіх плямён. Адсутнасць буйных, здатных да прыручэння жывёл на выспе перашкаджала развіццю [[земляробства]] і рабіла немагчымай [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]]. Гэта садзейнічала захаванню [[першабытна-абшчынны лад|першабытна-абшчыннага ладу]] на вялікіх тэрыторыях Новай Гвінеі да сённяшніх дзён. Разнастайнасць моў і мноства плямён былі абумоўлены ізаляванасцю людзей адзін ад аднаго, бо горны [[ландшафт]] і адсутнасць тэхнічных сродкаў перашкаджалі стасункам і культурнаму абмену.
 
На тэрыторыі Новай Гвінеі знаходзіцца старажытнае земляробчае пасяленне [[Джэймс Кук|Кука]], якое паказвае ізаляванае развіццё на працягу 7—10 тысячагоддзяў і якое ўваходзіць у [[Спіс Сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]].
 
=== Адкрыццё еўрапейцамі ===
Першымі адкрывальнікамі Новай Гвінеі былі [[Іспанія|Іспанскія]] і [[Партугалія|партугальскія]] мараплаўцы ў пачатку 16 стагоддзя. У [[1526]] годзе на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава высадзіўся партугалец дон Жоржы і Менезеш. Згодна з паданнем, ён назваў адкрытыя ім землі ''Ilhas dos Papuas'' — «астравы Папуа», ад [[малайская мова|малайскага]] слова, якое абазначае «кучаравы»; відаць, ён меў на ўвазе жорсткія кучаравыя валасы меланезійскіх [[абарыген]]аў.
 
Пазней, ў [[1545]] годзе паблізу вострава праплываў іспанец [[Іньіга Ортыс дэ Рэтэс]] і назваў яё «Новая Гвінея», паколькі ўзбярэжжа нагадвала яму берагі афрыканскай Гвінеі, якія ён бачыў раней. Яшчэ пазней з Новай Гвінеі Іспанскія купцы пачалі вывозіць золата, срэбра, какосы, каўчук і каштоўныя пароды драўніны.
 
Значны ўнёсак у даследванне народаў Новай Гвінеі належыць расійскаму вучонаму і вандроўніку [[Мікалай Мікалаевіч Міклуха-Маклай|М. М. Міклуха-Маклаю]], які працаваў на выспе ў 70-х — 80-х гадах 19 стагоддзя.
 
=== Эпоха каланіялізму ===
[[Выява:New Guinea (1884-1919).png|thumb|250px|Новая Гвінея ў 1884—1919 гадах. [[Нідэрланды]] кантралююць усходнюю палову вострава, [[Нямецкая імперыя]] — паўночна-ўсходнюю частку, а [[Вялікабрытанія]] — паўднёва-ўсходнюю частку.]]
У [[1828]] годзе ў якасці першай [[Еўропа|еўрапейскай]] дзяржавы [[Нідэрланды]] набылі заходнюю [[паўвыспу]] Вогелькоп. У [[1884]] астатнюю частку вострава падзялілі паміж сабой Нідэрланды, [[Вялікабрытанія]] і [[Нямецкая імперыя]]. За Нідэрландамі засталася заходняя палова Новай Гвінеі, брытанцы набылі паўднёвы ўсход, немцы — паўночны ўсход, які яны назвалі Зямлёй [[кайзер]]а [[Вільгельма І]]. Брытанская частка потым была аддадзена Аўстраліі ў [[1906]] годзе, а нямецкая пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] стала аўстралійскім [[мандат]]ам [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]].
 
=== Другая сусветная вайна ===
[[Выява:Kaiapit flags 057510.jpg|thumb|left|200px|Аўстралійскія вайскоўцы з японскімі сцягамі, якія яны захапілі ў Новай Гвінеі ў 1943 годзе.]]
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусвьетнай вайны]] востраў была акупавана [[Японія]]й. Адрынутыя зверствамі японскай ваеншчыны [[папуасы]] дапамагалі сілам саюзнікаў як маглі, транспартуючы рыштунак і параненых праз усю выспу. Пасля вайны [[Інданезія]], якая стала незалежнай у [[1949]] годзе, выказала прэтэнзіі на заходнюю частку Новай Гвінеі, якая, аднак, засталася пад адміністрацыяй [[Нідэрланды|Нідэрландаў]].
 
=== Незалежнасць ===
 
З [[1957]] Нідэрланды і Аўстралія пачалі будаваць планы па наданні незалежнасці аб'яднанай Новай Гвінеі. У [[1961]] у заходняй частцы былі праведзеныя выбары і створаны [[парламент]]. Не жадаючы такога палітычнага развіцця, Інданезія ў адказ на гэта ўвяла свае войскі і абвясціла аб далучэнні заходняй паловы вострава да Інданезіі. Пасля гэтага пачаліся масавыя дэпартацыі папуаскага насельніцтва, на месца якога рушылі перасяленцы з [[Ява|Явы]]. Мяркуецца, што ў выніку «этнічнай чысткі» заходняй Новай Гвінеі да сённяшняга дня загінула каля 300 тысяч папуасаў. У 1975 ва ўсходняй частцы Аўстралія дала незалежнасць дзяржаве [[Папуа-Новая Гвінея]].
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:New Guinea}}
 
== Гл. таксама ==