Каран: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Кара́н''' ({{lang-ar|أَلْقُرآن}} — аль-К̣ур'ан) — свяшчэнная кніга [[Мусульмане|мусульман]]. Слова «Каран» паходзіць ад арабскага «чытанне ўслых», «настаўленне».
 
Паводле мусульманскай дагматыкі Каран быў па частках атрыманы ў 610—632 прарокам [[Мухамад]]ам ад Бога (Алаха) праз архангела Джабраіла (Гаўрыіла). Напісаны на арабскай мове. У 650—655 паводле загаду халіфа Асмана — паплечніка Магамета Мухамада — спецыяльная калегія на аснове тэксту Карана, запісанага сакратаром Магамета, і з улікам іншых запісаў і сведчанняў асоб, што ведалі Каран на памяць, склала спіс Карана (Асманава рэдакцыя, зберагліся 2 копіі: у Сярэдняй Азіі і ў Турцыі), які паступова выцесніў іншыя запісы і быў прызнаны кананічным.
 
Мусульмане вераць, што Каран — гэта боскае настаўленне для чалавецтва, апошняе Свяшчэннае Пісанне, пасланае [[Алах]]ам. Каран — нястворанае Слова Гасподняе, вечнае сведчанне прароцтва і апошняе нябеснае адкрыццё, якое пацвердзіла праўдзівасць усіх папярэдніх Святых Пісанняў, адмяніла абвешчаныя імі законы і зацвердзіла апошняе і самае дасканалае нябеснае заканадаўства. Існуючы тэкст Карана ўключае 114 [[Сура, Каран|сураў]] (раздзелаў), размешчаных у парадку памяншэння колькасці аятаў (вершаў), якіх 6225. Паводле часу і месца паходжання суры дзеляць на «мекканскія» (610—622, [[Мекка]], 90 сураў) і «медынскія» (з 622, [[Горад Медзіна|Медзіна]], 24 суры). Храналагічная апавядальная і зместавая паслядоўнасць паміж сурамі, а часта і аятамі, адсутнічае.