Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
На жыцці Арыхоўскага адбілася ўсё тое спляценне палітычных і культурных фактараў, што ўплывалі на украінскую гісторыю ХV ст. Нарадзіўся ён пад Перамышлем, паходзіў з польска-украінскага роду герба “Окша”. Сам быў ксяндзом, яго дзед (па матчынай лініі) – праваслаўным святаром. У маладосці Арыхоўскі навучаўся ва універсітэтах Польшчы і Заходняй Еўропы, яго настаўнікамі былі М. Лютэр і Ф. Меланхтон, знаёмымі - А. Дюзрэр, У. фон Гутэн, Л. Кранах Старэйшы і інш. <ref>Bohomolec F. Życie Orzechowskiego. — Sanok, 1855.</ref> Прадстаўнік рэнесанснай грамадскай думкі, С. Арыхоўскі рашуча адстойваў ідэі шляхецкага парламентарызму, развіцця шляхецкага руху за свае правы і вольнасці, быў прыхільнікам тэорыі грамадска-дагаварнога паходжання дзяржавы і ідэі натуральнага права <ref>Вирський Д.С. Ст.Оріховський-Роксолан як історик та політичний мислитель: Автореф. дис... канд. іст. наук: 07.00.06 / Д.С. Вирський. – Дніпропетровськ, 2000. – 18 с.</ref>. Станіслаў Арыхоўскі пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Да яе перадусім трэба аднесці такія творы, як “Устаноўкі польскаму каралю Жыгімонту Аўгусту” (1543 і 1548) – праект пераўтварэнняў у дзяржаве ў духу “шляхецкай дэмакратыі” і супрацьстаяння асманскай агрэсіі; “Прамова на пахаванне Жыгімонта І” (1548); дзве прамовы “Пра турэцкую пагрозу” (1543 – 1544) – яскравы прыклад плыні так зв. “Польскай антытурэцкай літаратуры”, што заклікала ўмацоўваць абарону дзяржавы перад тварам пагрозы з боку Асманскай імперыі; “Натуральнае права” – твор, што, нажаль, не захаваўся да нашых дзён; а таксама, шэраг лістоў – да Пятра Гамрата (1544), Паўла Рамузіо (1549) і інш.
 
С. Арыхоўскі падмацоўваў сваю грамадскую канцэпцыю заклікам да уніі [[Каталіцкі Касцёл|каталіцкай]] і [[Праваслаўе|праваслаўнай]] цэркваў, што таксама павінна было паспрыяць злітаванню ўсёй шляхты Кароны ў адзін палітычны народ. Добра разумеў ён і геапалітычнае становішча сваёй радзімы: С. Арыхоўскі з’яўляецца адным з прадстаўнікоў канцэпцыі агульнага “еўрапейскага дома”, неабходнасць умацавання якога ён тлумачыў у першую чаргу патрэбай абароны ад [[Асманская імперыя|асманаў]] <ref>Попель Р.І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р.І. Попель // Электронная библиотека БГУ [Электронный ресурс]. – 2011. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561</ref>.
== “Gente Ruthenus natione Polonus”: ідэя двайной самаідэнтыфікацыі ўкраінскай шляхты ў Польскай Кароне ==