Ігнацы Завіша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
== Жыццяпіс ==
З шляхецкага роду [[Завішы|Завішаў]] гербу [[Лебедзь (герб)|Лебедзь]], сын [[Крыштоф Станіслаў Завіша|Крыштофа Станіслава]].
 
У [[1717]] г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў [[Дрэздэн]]е. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тео, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат<ref>Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.</ref>. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана<ref>Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666-1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372 — 373.</ref>.
 
Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У [[1727]] ажаніўся з прадстаўніцай роду [[Агінскія|Агінскіх]] — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага [[Казімір Дамінік Агінскі|Казіміра Дамініка Агінскага]].