Тайна перапіскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тайна перапіскі''' — адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:03, 25 лістапада 2012

Тайна перапіскі — адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усіх відаў паштова-тэлеграфных паведамленняў (лістоў, тэлеграм, пасылак, пераводаў), тэлефонных размоў і іншых паведамленняў, забарону ўскрываць, знаёміцца і выдаваць змест карэспандэнцыі. Абмежаванне тайны перапіскі дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам (у інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, дзяржаўнай бяспекі).

Тайна перапіскі ў Рэспубліцы Беларусь гарантуецца артыкулам 28 Канстытуцыі.