Голас царквы (1955): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Голас царквы»''' — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з [[1955]...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Голас царквы»''' — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з [[1955]] г. у [[Нью-Ёрк]]у на [[Беларуская мова|беларускай мове]] спачатку Царкоўнай радай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку (БАПЦ), з [[1960]] г. — Епархіяльнай управай БАПЦ у Нью-Ёрку, потым Радай БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (Вялікдзень і Каляды). У рэдакцыйную калегію ў розны час уваходзілі: архіепіскап [[Уладзімір Тамашчык|Васіль (У. Тамашчык)]], [[М.Гарошка (1955)Гарошка|М. Гарошка]], [[Янка Запруднік|Я. Запруднік]], [[П.Манькоўскі (1955)Манькоўскі|П. Манькоўскі]], [[М.Міцкевіч (1955)Міцкевіч|М. Міцкевіч]], [[М.Тулейка (1955)Тулейка|М. Тулейка]] і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі беларускай праваслаўнай царквы, дзейнасць беларускіх прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі праваслаўных брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэлігійныя рукапісы, творы [[Кірыла Тураўскі|Кірылы Тураўскага]], жыцце і дзейнасць [[Сімяон Полацкі|Сімяона Полацкага]], [[Еўфрасіння Полацкая|Еўфрасінні Полацкай]], [[Францыск Скарына|Ф.Скарыны]], мітрапалітаў К.Смаляціча, [[Рыгор Цамблак|Г. Цамблака]] і інш. Публіцыстычныя матэрыялы прысвечаны ў асноўным пытанням антырэлігійнага ўціску на Беларусі. На старонках часопіса змешчаны вершы [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], [[Алесь Гарун|А. Гаруна]], артыкулы пра іх жыццё і творчасць, літаратурныя творы [[Наталля Арсеннева|Н. Арсенневай]], [[Юрка Віцьбіч|Ю. Віцьбіча]], [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[Сяргей Палуян|С. Палуяна]] і інш.
 
== Літаратура ==