Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
Традыцыйная [[вопратка]] лёгкая. Мужчыны носяць пояс з [[тапа|тапы]], абгорнуты вакол сцёгнаў і паміж нагамі. Жанчыны - спадніцы з травы і валокнаў. Часам у сельскай мясцовасці можна бачыць неапранутых людзей. Але ў наш час паўсюдна распаўсюджваецца еўрапейскае адзенне.
 
Розныя рэчы трымаюць у плеценых кайстрах і кошыках. Хатняе начынне робяць з [[бамбук]]у, гліны, дрэва. Ежу рыхтуюць у земляных [[печ]]ах або на вуглях. Соль у мінулым здабывалі з залы прасоленых у марской вадзе дрэў. Традыцыйная [[кулінарыя]] ўключае даволі простыя стравы ў большасці расліннага паходжання. Харчовыя прадукты доўга не захоўваюцца, таму іх імкнуцца спажываць у дзень прыгатавання. З-за недахопу неабходных бялкоў пры магчымасці ўжываюць дзічыну, яйкі, казурак і г. д. У мінулым сустракаліся выпадкі рытуальнага і выпадковага [[канібалізм]]у.
 
Упрыгожванні - прывілегія ў большай ступені мужчын. Шырока распаўсюджанны [[татуіроўка]], шрамаванне, пратыканне носу і вушэй, фарбаванне цела. Таксама ўпрыгожваюцца ракавінамі, каралямі са [[шкло|шкла]], кольцамі і бранзалетамі са [[скура|скуры]] і [[пластмасы]].