Абарыгены Аўстраліі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
Хаця засяленне Аўстраліі адбылося ў выніку аднаго перасялення<ref>[http://siekman.tripod.com/history.html History]</ref>, з цягам часу насельніцтва павялічылася. У выніку міграцый аўстралійскія абарыгены падзяліліся на мноства [[мова|моўных]] і тэрытарыяльна-племянных груп. Аднак у [[міф|міфалогіі]] ўсіх абарыгенаў захавалася памяць пра "час сноў", перыяд стварэння свету і ўсяго існага<ref>[http://www.aboriginalartonline.com/culture/dreaming.php Dreaming and the Dreamtime]</ref>.
 
==Лёс абарыгенаў пасля каланізацыі==
Дакладная колькасць абарыгенаў да пачатку еўрапейскай каланізацыі не вядома. Розныя аўтары прыводзяць розныя лічбы - ад 350 тыс.<ref>[http://www.chacha.com/question/how-populated-was-australia-before-colonization How populated was Australia before colonization?]</ref> да 750 тыс. - 1 млн. чал.<ref>[http://www.daa.nsw.gov.au/publications/Fact%20Sheets.pdf INTRODUCING INDIGENOUS AUSTRALIA]</ref> Яны размаўлялі на 250 [[мова]]х і яшчэ большай колькасці дыялектаў.
 
Абрысы паўночнага захаду [[Аўстралія, кантынент|Аўстраліі]] былі вядомы еўрапейскім мараплаўцам з канца [[XVI стагоддзе|XVI]] ст., аднак сапраўдную цікавасць да новай зямлі яны пачалі праяўляць толькі пасля адкрыццяў [[Абель Тасман|Абеля Тасмана]] ([[1642]] г.) і [[Джэймс Кук|Джэймса Кука]] ([[1770]] г.). У студзені [[1788]] г. у Аўстралію прыбылі 1350 перасяленцаў з [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Пачаўся працэс каланізацыі, які суправаджаўся выцясненнем і знішчэннем абарыгенаў.
 
Першапачаткова адносіны паміж тубыльцамі і каланістамі былі прыязнымі, суправаджаліся [[гандаль|гандлёвымі]] кантактамі і ўзаемадапамогай. Але хутка яны сапсаваліся, паколькі белыя перасяленцы імкнуліся захапіць зямлю і рэсурсы, ад якіх залежылі абарыгены<ref>[http://australia.gov.au/about-australia/australian-story/european-discovery-and-colonisation European discovery and the colonisation of Australia]</ref>. Апошнія спрабавалі супраціўляцца і нават першымі атакаваць каланістаў, што ў выніку прывяло да жорсткіх зваротных мер.
 
Канадскі праваабаронца Дарыен Тыра вылучае 3 хвалі палітыкі прыгнёту абарыгенаў у [[Аўстралія|Аўстраліі]]:
*юрыдычная (прыніжэнне легальнага статусу, пазбаўленне законных правоў)
*адміністрацыйная (ізаляцыя абарыгенаў адміністрацыйнымі метадамі, пазбаўленне іх карэнных тэрыторый на карысць урада)
*ідэялагічная (меры па асімміляцыі абарыгенаў праз прыняцце хрысціянства і навучанне ў спецыялізаваных школах)
 
У выніку юрыдычнага ўціску абарыгены страцілі зямлю, культавыя цэнтры і крыніцы здабычы, многія былі забітыя або трапілі ў турмы. Адміністрацыйныя рэпрэсіі прывялі да згубы традыцыйнай гісторыі і рэлігіі, сродкаў існавання і сацыяльнай ідэнтычнасці. Ідэалагічны ўціск азначаў згубу сувязяў з сем'ямі, роднай мовай і культурай, а таксама негатыўнае стаўленне іншых жыхароў Аўстраліі<ref>[http://www.swaraj.org/fourwaves.htm Darien Thira, BEYOND THE FOUR WAVES OF COLONIZATION]</ref>. Такім чынам, з боку афіцыйных органаў кіравання вялася планамерная палітыка рэпрэсій супраць карэнных жыхароў. Многія перасяленцы займаліся вынішчэннем абарыгенаў без усялякай санкцыі ўладаў. Абарыгены паміралі ад завезеных еўрапейцамі [[Хвароба|хвароб]]. Асабліва гаротны лёс нападкаў [[абарыгены Тасманіі|абарыгенаў Тасманіі]], якія былі вынішчаны амаль цалкам. У [[1876]] г. было абвешчана, што памерла апошняя прадстаўніца гэтага народа.
 
Да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. большасць карэнных аўстралійцаў знаходзілася ў залежным стане ад уладных органаў, размяшчалася ў рэзервацыях або была вымушана весці маргінальны лад жыцця ў [[горад|гарадах]] і паселішчах. У 1920-ых гг. засталося толькі прыкладна 20 тыс. карэнных жыхароў Аўстраліі<ref>[http://www.aboriginalartonline.com/culture/population.php Australia's Indigenous Population]</ref>. Найбольшы працэнт абарыгенаў у дачыненні да агульнай колькасці насельніцтва захаваўся ў [[Паўночная тэрыторыя, Аўстралія|Паўночнай тэрыторыі]], хаця большасць працягвала жыць на паўднёвым захадзе. Аднак яны доўгі час былі мала прыкметнымі ў тым ліку для [[Статыстыка|статыстыкі]]. Характэрна, што ў [[Канстытуцыя Аўстраліі|Канстытуцыі]] [[1901]] г. абарыгены наогул не ўзгадваліся. Нават падчас [[Перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] яны не вылучаліся ў самастойны радок. Такая сітуацыя доўжылася да [[1972]] г.<ref>[http://www.daa.nsw.gov.au/publications/Fact%20Sheets.pdf INTRODUCING INDIGENOUS AUSTRALIA]</ref>
 
У [[1909]] - [[1970]] гг. аўстралійскі ўрад праводзіў палітыку гвалтоўнага адымання дзяцей у бацькоў-абарыгенаў. Гэта тлумачылі тым, што карэнныя народы мелі высокі ўзровень злачыннасці, алкагалізму, наркаманіі і дзіцячай смяротнасці. Меркавалася, што дзеці абарыгенаў, выхаваныя белымі людзьмі, здолеюць увабраць еўрапейскую культуру і аддаляцца ад традыцыйнага ладу жыцця. Усяго было аднята амаль 100 тысяч чал., пазней названых "скрадзеным пакаленнем"<ref>[http://curiosity.discovery.com/question/effect-english-colonization-aborigines What effect did English colonization have on the Aborigines?]</ref>. Аднак жорсткі эксперымент скончыўся правалам, паколькі чарнаскурыя юнакі і дзяўчаты сапраўды аддаліліся ад роднай культуры, але не сталі паўнавартаснымі чальцамі аўстралійскага грамадства. Яны не прымаліся белым грамадствам і былі вымушаны ператварацца ў сацыяльных чужынцаў. Толькі ў лютым [[2008]] г. прэм'ер-міністр Аўстраліі прызнаў, што падобная палітыка прыносіла абарыгенам пакуты, і асабліва вылучыў прадстаўнікоў "скрадзенага пакалення"<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/7241965.stm Australia apology to Aborigines]</ref>. Далей справа не пайшла, бо ўрад не быў падрыхтаваны да прыняцця на сябе сапраўднай віны, несці адказнасць і выплочваць кампенсацыю.
 
Абарыгены імкнуліся абараняць свае правы законным шляхам. Для гэтага ў [[1932]] г. была створана Ліга аўстралійскіх абарыгенаў, а ў [[1937]] г. - Прагрэсіўная Асацыяцыя абарыгенаў. Упершыню ўсе дарослыя абарыгены атрымалі права ўдзельнічаць у федэральных і мясцовых выбарах як паўнавартасныя грамадзяне толькі ў [[1962]] г. У [[1966]] г. было прызнана права карэннага насельніцтва атрымоўваць зарплату, роўную з іншымі грамадзянамі. У [[1969]] г. была створана Кансультатыўная рада па справах абарыгенаў. Гэта спрыяла развіццю руху карэнных аўстралійцаў за свае правы і адраджэнню культуры абарыгенаў<ref>[http://australia.gov.au/about-australia/australian-story/reconciliation Reconciliation]</ref>. У сапраўдны час дзейнічае некалькі дзесяткаў праваабарончых арганізацый, культурных аб'яднанняў, тэатраў, працуюць спецыялізаваныя школы, дзе вывучаюцца родныя мовы. Згодна федэральнаму заканадаўству, абарыгены маюць пэўныя прывілегіі пры найманні на працу, паступленні ва ўніверсітэты, атрыманні сацыяльнай дапамогі і г. д.
 
{{зноскі}}