Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

 
=== Аблога дому пры вул. Вароняй ===
Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выскрыліся мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны<ref name=d/>. Іх самым важным пунктам адпору быў будынак на вул. Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэлегатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года, складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб спаза горада. Яе старышынёй быў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы [[Сацыялдэмакратыя Царства Польскага і Літвы|Сацыялдэмакратыі Царства Польскага і Літвы]] (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з [[троцкі павет|троцкага павета]], сябра СДЦПіЛ і [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]<ref name=b/>. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ртм. Дамброўскага (2 батальён і каля 30 салдат з 3 батальёну) заатакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас змагання асабліва гераічнай паставай адзначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня ў 14 гадзін. У вынііку бойкі на польскім боку загінуў 1 жаўнер, было 4 параненых. На бальшавіцкім боку загінула 3 змагароў, 5 ажыццявілаздзейсніла самагубства, а 76 патрапіла ў палон<ref name=d/>. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі<ref name=b/>. Акрамя гэтага, жаўнеры польскай самаабароны здабылі больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным пазасталых аднемецкіх<ref name=d/>.
 
=== Першая атака Чырвонай арміі ===