Бітва за Вільню (1918—1919): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
 
== Урады Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў дачыненні да змаганняў за Вільню ==
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 351.</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 348–358.</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, ген. [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў плк. М. Лаўрэнцеў, кіраўнікамі батальёнаў - пкл. Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падплк. Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - кпт. Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918. W: Białoruskie formacje... s. 94.</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб бараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым 27 снежня беларускія атрады разам з большасцю сяброў ураду БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарай, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжай альбо немагчымай<ref name=b/>.
 
3 студзеня прэмер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць яго ўраду ўзбудзіў факт, што ген. Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхаорў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сымпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.