I з’езд РСДРП: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
дапаўненне
Радок 1:
[[Image:House where the 1st Congress of the RSDLP was held in 1898.jpg|thumb|Дом-музей 1-га з'езда РСДРП]]
'''Першы з'езд РСДРП''' — адбыўся нелегальна ў [[Мінск]]у 1-3 (13-15) сакавіка [[1898]] г., абвясціў заснаванне РСДРП. На ім прысутнічала 9 джлегатаў ад 6 мясцовых сацыял-дэмакратычных арганізацый: Пецярбургскага (С.І.Радчанка), Маскоўскага (А.К.Ванноўскі), Кіеўскага (П.Л.Тучапскі) і Екацярынаслаўскага (К.А.Патрусевіч) "Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа", два ад кіеўскай "Рабочай газеты" (Б.Л.Эйдэльман і М.А.Вігдорчык), трое ад Бунда (А.І.Крэмер, А.Мутнік, Ш.Кац). За 3 дні было праведзена 6 паседжанняў. Пратаколы не вяліся, запісваліся толькі рэзалюцыі з'езда. Партыю вырашылі назваць Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Пазней пры складанні Маніфеста ў назву было ўнесена слова "рабочая". Было вырашана, што вышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, а выканаўчым — ЦК, які выбіраецца з'ездамі і падсправаздачны яму. У рэзалюцыі па нацыянальным пытанні запісана, што партыя прызнае за кожнай нацыянальнасцю права на самавызначэнне, у тым ліку і права на нацыянальную аўтаномію сацыял-дэмакратычных рухаў.
'''Першы з'езд РСДРП''', адбыўся незаконна ў [[Мінск]]у 1-3 (13-15) сакавіка [[1898]] г.
 
З'езд адхіліў ідэю цэнтралізму ў кіраванні партыяй. Выбраў ЦК з 3 чалавек (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), прызнаў "Рабочую газету" афіцыйным органам партыі, прыняў рашэнне пра выданне Маніфеста партыі і даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў падпісаны П.Струвэ і надрукаваны ў падпольнай друкарні ў [[Бабруйск]]у. Пазней Маніфест апублікаваны ў сацыял-дэмакратычных газетах Берліна, Парыжа, Лондана, Жэневы. Адразу пасля з'езда "Саюзы барацьбы" і сацыял-дэмакратычныя групы пачалі ператварацца ў партыйныя камітэты.
 
Аднак партыя як адзіная сацыял-дэмакратычная арганізацыя яшчэ не была створана: не былі прыняты статут і праграма, 8 з 9 дэлегатаў пасля з'езда былі арыштаваны, друкарню і 3-і нумар "Рабочей газеты" захапіла паліцыя. На II з'ездзе РСДРП (1903) расійская сацыял-дэмакратычная партыя раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=12|старонак=554|isbn=985-11-0198-2 (Т. 12)|тыраж=10 000}}
 
{{З'езды КПСС}}