Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.
У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам [[паўвостраў Таймыр|паўвострава Таймыр]], Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, [[Станавы хрыбет|Станавога хрыбта]], ніжняй часткі басейна [[рака Амур|Амура]], паўднёвага ўзбярэжжа [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]], Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем [[Сібір]]ы.
У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.