Арчыбалд Хіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Archibald Vivian Hill.jpg|thumb|Арчыбалд Хіл]]
'''Арчыбалд Вівіен Хіл''' (анг.: Archibald Vivian Hill; [[26 верасня]] [[1886]], [[Брысталь]] - [[3 чэрвеня]] [[1977]]) — англійскі фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў біяфізікі і даследаванняў аперацый. Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне]] (1922) (сумесна з [[Ота Меергоф|Ота Меергофам]]) за працы ў галіне [[тэрмадынаміка|тэрмадынамікі]] [[мускулы|мышачнай]] дзейнасці.
 
== Біяграфія ==
Англійскі фізіёлаг АрчыбальдАрчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям'і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям'я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.
 
У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці да матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. Саветы настаўніка былі прынятыя. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.