Розніца паміж версіямі "Дэльта (рака)"

358 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
вікіфікацыя, дапаўненне
др (робат выняў: vi:Đồng bằng (strongly connected to be:Раўніна), fr:Delta (fleuve) (deleted), bar:Delta (strongly connected to be:Дэльта, літара))
(вікіфікацыя, дапаўненне)
[[Image:NileDelta-EO.JPG|thumb|[[Дэльта Ніла]]]]
'''Дэ́льта''' [(ад абрысу грэч. вялікай літары «дэльта» — Δ ],) — [[нізіна]], утвораная рачнымі наносамі ў [[вусце|вусці]] ракі, якая ўпадае ў плыткі ўчастак [[мора]] або [[возера]]. Прарэзана сеткай рукавоў і праток.
 
Дэльта ракі — амаль плоская нізіна ў нізоўях [[рака|ракі]], складзеная рачнымі наносамі, якія назапашваліся ў спакойных гідрадынамічных умовах. Калі перагружаная наносамі рака ўпадае ў возера або спакойны [[заліў]], [[Бухта|бухту]] ці абаронены ўчастак марскога ўзбярэжжа, хуткасць яе цячэння зніжаецца. Пры гэтым дробныя часцінкі адкладваюцца, утвараючы тонкі пласт на дне возера або бухты. На ўчастку, дзе актыўны струмень губляе сваю сілу, вялікая колькасць наносаў хутка назапашваецца на дне, фармуючы акумулятыўную тоўшчу з адносна стромкім схілам, звернутым у бок мора. Гэта перадавыя пласты, якія тыповыя для ўсіх дэльт. Паверхневыя пласты — гэта асадкі, адкладзеныя рукавамі ракі.
Падчас нарошчвання дэльта паступова прасоўваецца наперад. Пры гэтым абрысы і становішча берагавой лініі змяняюцца, і адбываецца частковае падпруджванне вусця ракі. У выніку яна дзеліцца на мноства рукавоў, якія ў целе дэльты пракладваюць уласныя рэчышчы. Дэльта, раздзеленая сеткай рукавоў, называецца часам «птушынай лапай» з-за яе абрысаў на карце.
 
Буйныя дэльты — гэта, як правіла, урадлівыя, увільготненыя, амаль плоскія тэрыторыі, якія ідэальна падыходзяць для [[Сельская гаспадарка|сельскагаспадарчага]] выкарыстання пры ўмове забеспячэння рэгулявання сцёку і паводак. Вельмі часта гэта густанаселеныя рэгіёны.
 
Адной з найбуйных у свеце з'яўляецца дэльта [[Місісіпі]] працягласцю каля 320 км і плошчай 31 тыс. кв. км. Яна працягвае расці і прасоўваецца ў [[Мексіканскі заліў]] са хуткасцю каля 100 м за год. Плошча дэльты [[Ніл]]а 26 тыс. кв. км. [[Рака Хуанхэ]] сфармавала дэльту, якая высунутая ў [[Жоўтае мора]] ў выглядзе Шаньдунскага паўвострава. У вусці рэк [[Рака Ганг|Ганг]] і [[Брахмапутра]] дэльта плошчай 130 тыс. кв. км высунутая ў [[Бенгальскі заліў]].
 
== Гл. таксама ==
* [[Эстуарый]]
 
== Спасылкі ==
* {{Commons|Category:River deltas}}
* [http://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Дельта/ ''Леонтьев О. К.'' Дельта] // [[Вялікая савецкая энцыклапедыя]] {{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Дэльты рэк|*]]