Банаба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 24:
}}
 
'''Бана́ба''' ([[Кірыбаці, мова|кірыбаці]]: ''Banaba'') — [[карал]]авы [[востраў]] у [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]]. Належыць да дзяржавы [[Кірыбаці]]. Агульная плошча [[Суша|сушы]] - 6,39 км². Насельніцтва (2012 г.) - 335 чал.
 
==Геаграфія==
Банаба - даволі ізаляваны [[востраў]] [[карал]]авага паходжання , які знаходзіцца ў 455 км ад [[атол Тарава|атола Тарава]] ([[астравы Гілберта]]), 291 км ад [[Науру]], 13 184 км ад [[Горад Мінск|Мінска]]. Ён значна адрозніваецца ад класічных каралавых [[атол]]аў, паколькі больш нагадвае вялікую [[скала|скалу]] са шматлікімі [[пясок|пяшчанымі]] водмелямі і [[пляж]]амі. Унутры скальнага масіву шмат пустэчаў. Сама назва вострава перакладаецца як "полая зямля". Паверхневых вадацёкаў няма.
 
[[Клімат]] экватарыяльны пасатны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад 27,6 [[Градус Цэльсія|°C]] ў снежні да 28,2 °C у верасні - лістападзеверасні—лістападзе. Найбольшая колькасць ападкаў прыпадае на снежань - лютыснежань—люты (233 - 281233—281 мм), найменшая — на чэрвень - жнівеньчэрвень—жнівень (102 - 112102—112 мм). Кожныя 7 - 87—8 гадоў здараецца [[засуха]].
 
У мінулым большая частка вострава была пакрыта [[флораРасліннасць|расліннасцю]]. Востраў насяляла вялікая калонія марскіх [[птушкі|птушак]]. Аднак у выніку неашчаднай эксплуатацыі радовішча [[фасфаты|фасфатаў]] у [[1900]] - [[1979]] гг. мясцовая [[прырода]] была практычна загублена. У наш час адбываецца працэс яе паступовага адраджэння.
 
==Гісторыя==
У мінулым Банаба быў населены [[мікранезійцы|мікранезійцамі]] ''[[банаба|і-банаба]]'' або ''і-батабата'', якіх ў сучаснасці прынята адносіць ці то да [[тунгару]], ці то да самастойнай [[этнас|этнічнай супольнасці]]. ''І-банаба'' мелі свае [[культура|культуру]] і [[мова|мову]], падпарадкоўваліся вярхоўным правадырам. Арыгінальнымі помнікамі іх дзейнасці былі [[піраміда|пірамідальныя]] каменныя [[курган]]ы.
 
Востраў быў адкрыты у кан.канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. [[Вялікабрытанія|брытанскімі]] мараплаўцамі, аднак доўгі час не меў сталых стасункаў са знешнім светам. У [[1872]] - [[1875]] гг. на востраве адбылася моцная засуха, падчас якой загінула большасць астравіцян, у жывых засталося 400 чал. з папярэдніх 2000 насельнікаў.
 
У [[1900]] г. прадстаўнік брытанска-[[Аўстралія|аўстралійскай]] "Кампаніі Ціхаакіянскіх астравоў" падманам вымусіў правадыроў Банаба падпісаць дагавор, паводле якога частка тэрыторыі вострава адчужалася для здабычы [[фасфаты|фасфатаў]]. Для працы на радовішчы ўвозіліся рабочыя з [[астравы Гілберта|астравоў Гілберта]] і [[Тувалу]]. Мясцовае насельніцтва працавала амаль выключна ў якасці грузчыкаў, за што паводле дагавора атрымоўвала 8 шылінгаў за тону фасфатаў. Кампанія таксама абавязвалася забяспечваць ''і-банаба'' пітной [[вада|вадой]]. Хаця брытанскія ўлады не давалі кампаніі такіх паўнамоцтваў, яе прадстаўнікі абвясцілі востраў тэрыторыяй Вялікабрытаніі. Брытанскі ўрадавы камісар прыбыў толькі ў [[1913]] г.