Тлустыя кіслоты: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тлустыя кіслоты''' — аліфатычныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты з адкрытым ланцуго...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:51, 2 студзеня 2013

Тлустыя кіслоты — аліфатычныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты з адкрытым ланцугом, змяшчаюцца ў этэрыфіцыраванай форме ў тлушчах, алеях і восках расліннага і жывёльнага паходжання. Тлустыя кіслоты, як правіла, утрымоўваюць неразгалінаваны ланцуг з цотнай колькасці атамаў вугляроду (С4-24, уключаючы карбаксільны вуглярод) і могуць быць як насычанымі, так і ненасычанымі.