Цыганы на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
У 1927 годзе ў Віцебскім раёне быў створаны першы ў СССР цыганскі калгас «Новае жыццё», а ў Жлобінскім раёне быў хутка створаны другі<ref name=iatp />. У 1930-я ў Віцебску дзейнічала цыганская школа-сямігодка<ref name=iatp />. Падчас Вялікай Айчыннай вайны цыганы Беларусі жорстка знішчаліся нацыстамі<ref name=iatp />. Пасля прыняцця закона 1956 года "Аб далучэнні на працы цыганаў, якія займаюцца бадзяжніцтвам" цыганаў сілком далучалі да аселага ладу жыцця, але ж цыганы імкнуліся жыць разам. У выніку з'явіліся некалькі кампактных цыганскіх паселішчаў — Паўночны пасёлак у [[Мінск]]у, Калодзішчы і Ратамка пад Мінскам, Цітаўка ў [[Бабруйск]]у<ref name=iatp />.
 
Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічваецца 7079 цыганоў, што, хутчэй за ўсё, з'яўляецца заніжанай лічбай. Цыганы ў Беларусі жывуць абасоблена, шмат хто з іх не мае дакумантаў. Яны самі лічаць, што павінны жыць паводле сваіх правілаў і законаў. З мясцовай уладай не супрацоўнічаюць або слаба супрацоўнічаюць, у выбарах, перапісах насельніцтва і іншых агульнадзяржаўных мерапрыемствах, як правіла, не ўдзельнічаюць. Жыццём цыганоў кіруюць цыганскія бароны, якіх у Беларусі два: адзін жыве ў Калодзішчах, а другі -- пад Віцебскам.
Адной з найбольшых праблемаў цыганоў у Беларусі з'яўляецца ксенафобія з боку суседзяў. Паводле ўкаранёных стэрэатыпаў, цыган -- неахайны, малаадукаваны і крыміналізаваны. Насамрэч, нягледзячы на цяжкі побыт, цыганы стараюцца даглядаць свае хаты, а сярод іх ёсць людзі з вышэйшай адукацыяй і нават навуковымі ступенямі. Сярод цыганоў лічыцца ганебным, калі нехта з сям'і знаходзіцца ў турме. Аднак часта жыццёвыя цяжкасці змушаюць цыганоў да выбару крымінальных шляхоў заробку, напрыклад, гандль наркотыкамі. Тым не меньш, гэткі свой "бізнэс" цыганы хаваюць ад сваіх суплеменнікаў, бо цыганскі барон мае ўладу забараніць цыгану займацца такім заробкам, і ягонае слова будзе законам для цыгана.
З ксенафобіяй часткова звязаная праблема непісьменнасці сярод цыганоў, асабліва дзяцей. Справа ў тым, што большасць цыганоў выхоўваюць сваіх дзяцей на нацыянальнай мове, а рускую і беларускую мовы малы цыган часцяком чуе ўпершыню толькі ў школе. Адпаведна з першага класу пачынаецца адставанне ад іншых вучняй. Настаўнікі, кіруючыся стэрэатыпам ("гэта ж цыганёнак, яму выпадае кепска вучыцца"), не звяртаюць своечасова на праблему ўвагі, што толькі паглыбляе адставанне. У выніку шмат хто з цыганскіх дзяцей так і не сканчае нават базавую сярэднюю асвету.
Сітуацыю маглі б пераламіць цыганамоўныя класы, хаця б у пачатковай школе. Гэткі тэзіс вылучаўся на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе кандыдатам ад БНФ у Мінскім раёне, дзе кампактна пражывае вялікая колькасць цыганоў у Калодзішчах і Ратамцы. У выніку кандыдат здабыў масавую падтрымку цыганоў, што было нечакана для мясцовых уладаў -- упершыню за шмат год цыганы пайшлі на выбары. Аднак на гэтым усё і скончылася -- рэальных механізмаў стварэння цыганамоўнай асветы цыганы так і не атрымалі.
У ходзе выбараў 2004 года сярод цыганоў распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы на цыганскай мове -- упершыню за больш як 100 год.
 
; Колькасць цыганаў паводле перапісаў