Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: diq:Tarixê Polonya (deleted)
Радок 177:
 
=== Паўстанне 1863-1864 ===
Да канца 1861 у польскім грамадстве сфармаваліся два асноўных палітычных лагера: «[[белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|белыя]]» (кансерватары) і «[[чырвоныя, паўстанне 1863—1864 гадоў|чырвоныя]]» (радыкальныя дэмакраты). «Белыя» прытрымваліся тактыкі пасіўнай апазіцыі, «чырвоныя» – выступалі за падрыхтоўку ўзброенага паўстання з мэтай аднаўлення незалежнасці Польшчы. Паўстанне прыйшлося пачаць раней вызначанага тэрміна – у студзені 1863, бо царскі ўрад абвясціў пазачарговы рэкруцкі набор па адмысловых спісах.
 
Цэнтральны нацыянальны камітэт (кіруючы орган «чырвоных»), абвясціўшы аб пачатку паўстання 22 студзеня, быў ператвораны ў Часовы нацыянальны ўрад. Быў апублікаваны дэкрэт аб перадачы сялянам апрацоўваемых імі зямельных надзелаў з наступным кампенсаваннем за кошт дзяржавы. Да лета 1863 паўстанне ахапіла практычна ўсё Царства Польскае, а таксама частка Літвы, Беларусі і Украіны; шырыўся партызанскі рух. Аднак «белыя», захапіўшы ў свае рукі кіраўніцтва ўрадам, ухіляліся ад правядзення ў жыццё аграрнага заканадаўства і стварэння ўсеагульнага народнага апалчэння, ускладаючы свае надзеі на інтэрвенцыю ў Расію заходніх дзяржаў. Рознагалоссі паміж «белымі» і «чырвонымі» палегчылі царскаму ўраду падаўленне паўстання. Адмысловыя паўнамоцтвы для гэтага атрымаў віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў, празваны «вешальнікам». Да мая 1864 паўстанне было практычна падушанае.