Гандлёвыя рады (Навагрудак): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
== Гісторыя ==
[[File:Navahradak, Rynak. Наваградак, Рынак (XX).jpg|thumb|злева|Рынак і гандлёвыя рады, пач. XX ст.]]
[[File:Navahradak, Rynak (XX).jpg|thumb|Рынак, пач. XX ст.]]
Узведены з цэглы на рынкавай плошчы горада ў [[1812]] г. па тыпавым праекце,
складзеным у [[Санкт-Пецярбург]]у. У [[1953]] г. у мэтах прыстасавання пад прамысловы
магазін рэстаўраваны і часткова перабудаваны, так, напрыклад, былі зменены ўнутраная планіроўка, часткова галоўны фасад, канструкцыя даху (паніжаны), каланада абліцавана дэкаратыўнай керамічнай пліткай. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова<ref name="Памяць"/>.
 
Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.
 
== Архітэктура ==
[[File:Navahradak, rady. Наваградак, рады (XX).jpg|thumb|Гандлёвыя рады (не захаваліся), пач. XX ст.]]
Гандлёвыя рады ў [[Навагрудак|Навагрудку]] ўяўляюць у плане выцягнутую [[трапецыя|трапецыю]]. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі [[франтон]]амі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзверы ў крамы. Крамы асвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная [[галерэя]], утвораная [[дарычны ордар|дарычнай]] [[каланада]]й. Унутры — гандлёвая зала і невялікія складскія памяшканні<ref name="Памяць">{{крыніцы/Памяць/Навагрудскі раён|}}</ref>.