Станіслаў Выспяньскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Станіслаў Выспяньскі''' (польск. Stanisław Wyspiański; {{ДН|15|1|1869}}, Кракаў - {{ДС|28|11|1907}}, там жа) — п...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:18, 15 лютага 2013

Станіслаў Выспяньскі (польск. Stanisław Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў - 28 лістапада 1907, там жа) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр'ераў. Будучы патрыятычна настроеным пісьменнікам, стварыў серыю сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Выспяньскі з'яўляўся адным з найбольш выбітных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрна з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім).