Мінская дыяцэзія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мі́нская дыяцэ́зія''' альбо '''Мінская рымска-каталіцкая епархія''' — каталіцкая дыяцэзія з цэнтрам у [[Горад Мінск|Мінску]]. Заснавана [[9 жніўня]] [[1798]] пасля выдання ўказа расійскага імператара (1796—1801) [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] ад [[28 красавіка]] [[1798]]. Рэзідэнцыяй біскупа стаў Мінск. Пры біскупу дзейнічаў [[капітул]], які складаўся з 6 прэлатаў і каноннікаў), паўсядзённыя бягучыя справы вырашала кансісторыя. У [[1798]] у Мінску таксама была адкрыта каталіцкая духоўная семінарыя.
 
Тэрыторыя Мінскай дыяцэзіі супадала з межамі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Расійскай імперыі і падзялялася на 13 дэканатаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісненскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі (гарадскі і сельскі), Надвілейскі, Наднёманскі, Пінскі, Рэчыцкі і Слуцкі. У [[1798]] дыяцэзія мела 50 мужчынскіх і 9 жаночых кляштараў, а [[1846]] — адпаведна 14 і 9, якія належалі да розных манаскіх ордэнаў. У 1804 дыяцэзія мела 86 парафій (з 156 касцёламі), 49 ксяндзоў і 112 214 вернікаў.