Выхаванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Der erste Schritt. Birmanische Familiengruppe. Frau im Tamein. (Phot. M. Ferrars.).jpg|thumb|Выхаванне: першы крок]]
'''Выхаванне''' — перадача новым пакаленням грамадска-гістарычнага вопыту папярэдніх пакаленняў у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі дзяржавы. У больш вузкім сэнсе - працэс свядомага мэтанакіраванага і сістэматычнага фармавання асобы пад уздзеяннем [[сацыяльны інстытут|сацыяльных інстытутаў]] ([[сям'я|сям'і]], выхаваўчых, навучальных і культурна-асветных устаноў грамадскіх арганізацый, [[сродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]] і інш.) з мэтай яе падрыхтоўкі да выканання сацыяльных роляў і жыццядзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця. У [[псіхалогія|псіхалогіі]] - планамернае і мэтанакіраванае ўздзеянне на [[свядомасць]] і [[паводзіны]] чалавека з мэтай фармавання пэўных установак, паняццяў, прынцыпаў, каштоўнасных арыентацый, якія забяспечваюць неабходныя ўмовы для яго развіцця. Выхаванне арганічна звязана з навучаннем, а яго змест вызначаецца найперш мэтамі.
 
У сучасным беларускім грамадстве выхаванне накіравана на фармаванне грамадзяніна [[Беларусь|Беларусі]] - вольнай, незалежнай, нацыянальна свядомай, духоўна багатай і фізічна здаровай асобы, здольнай будаваць самастойную дзяржаву і абараняць яе суверэнітэт.
 
== Літаратура ==
* Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
[[Катэгорыя:Этыка]]
[[Катэгорыя:Эталогія]]
[[Катэгорыя:Педагогіка]]
[[Катэгорыя:Паводзіны ў побыце]]
 
[[cs:Výchova]]