Джузэпэ Вердзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
 
=== Першыя творчыя поспехі ===
У [[1939]] годзе, пасля чатырох гадоў працы, адбылася прэм'ера першай оперы Вердзі "[[Абэрта, граф Баніфачча|Абэрта]]" (''Oberto'') паводле арыгінальнага лібрэта Антоніа П'яца, істотна адрэдагаванага Тэмістокле Салера. Опера ў значнай ступені была вытрымана ў духу [[Гаэтана Даніцэці]], але некаторыя асаблівасці оперы парадавалі грамадскасць так, што опера мела вялікі поспех і чатырнаццаць водгукаў. Імпрэсарыа [[La Scala]] Барталамеа Мэрэлі замовіў Вердзі дзве наступныя оперы. Імі стануць пастаўленая ў [[1840]] годзе "[[Адзін дзеньДзень каралявання]]" (''Un giorno di regno'') і пастаўленая ў [[1842]] "[[Набука]]" (''Nabucco''). "[[Набука]]" зробіць Вердзі знакамітым. Оперу адразу ж паставяць у Вене, потым у Лондане і Парыжы. Паводле ўласных пазнейшых прызнанняў кампазітара, словы вядомага хору паняволеных габрэеў Va Pensiero, яго вялікая народная папулярнасць, тое, што хор стаў гімнам для італьянцаў, сімвалам барацьбы з аўстрыйскай акупацыяй, натхнілі Вердзі пісаць музыку зноў і зноў. Вялікая колькасць опер - 14 - з'явілася ў дзесяцігоддзе пасля "[[Набука]]".
 
Гэта быў перыяд "працы на галерах", як вызначаў яго сам Вердзі. У [[1843]] былі створаны "[[Ламбардцы ў першым крыжовым паходзе|Ламбардцы]]" (''Lombardi''), у [[1844]] - "[[Эрнані]]" (''Ernani''). Найбольш значнай операй 1840-х стала для Вердзі опера "[[Макбет, (опера Вердзі)|Макбет]]" (''Macbeth''), першая з опер Вердзі на сюжэт [[Уільям Шэкспір|Шэкспіра]], опера, у якой ён упершыню адыйшоў ад патрабавання да наўянасці любоўнай гісторыі, чым парушыў асноўную традыцыю тагачаснай італьянскай оперы. У 1847 годзе опера "[[Ламбардцы ў першым крыжовым паходзе|Ламбардцы]]", якая была перапісана для французскай пастаноўкі і перайменавана ў "[[Ерусалім, (опера Вердзі)|Ерусалім]]" (''Jérusalem''), была пастаўлена ў Парыжскай оперы. Яна стала першай операй Вердзі, створанай у жанры т.зв. вялікай оперы (''Grand opéra'') - вялікага па памерах і задуме твора, з працяглымі балетнымі ўстаўкамі. Практычны Вэрдзі нарэшце стаў жыць у дастатку, не траціў грошы празмерна, аддаваў старыя даўгі, перш за ўсё разлічыўшыся з Барэцы.
=== Сталыя гады і росквіт таленту ===
Радок 48:
 
=== Позняя творчасць ===
Паміж [[1855]] і [[1867]] паўстаюць такія вялікія оперы, якім наканавана было стаць хітамі рэпертуару як "[[Баль-маскарад]]" (''Un ballo in maschera'', [[1859]]), "[[Моц наканавання]]" (''La forza del destino'', па замове імператарскага тэатра Санкт-Пецярбурга, [[1861]], пастаўлена ў [[1862]]), перагледжаны варыянт "[[Макбет, (опера Вердзі)|Макбета]]" ([[1865]]). Крыху меншую папулярнасць у час свайго з'яўлення атрымалі "[[Сіцылійская ўсяночная]]" (''Les vêpres siciliennes'', [[1855]]) і "[[Дон Карлас]]" (''Don Carlo'', [[1867]]), якія былі створаны па-французску на замову Парыжскай оперы. Сёння гэтыя дзве оперы выконваюцца вельмі часта і звычайна ў больш позніх, італьянскіх, версіях, створаных самім аўтарам. У [[1857]] годзе быў напісаны "[[Сімон Баканегра]]" (''Simon Boccanegra'').
 
У гэты перыяд Вердзі актыўна ўключаецца ў палітычную дзейнасць. Оперы Вердзі стала ўзбуджалі ў італьянцах патрыятычныя пачуцці. У [[1859]] Вердзі стаў дэпутатам новага парламенту [[Горад Парма|Пармы]] і [[Горад Модэна|Модэны]], а ў [[1861]] - першага італьянскага парламента, аднак у парламенце яго бачылі рэдка, Вердзі аддаваўся творчасці. Пасля прэм'еры "[[Балю-маскарада]]" імя Вердзі стала сімвалам новйа Італіі. На сценах і мурах можна было прачытаць надпіс ''VIVA V.E.R.D.I.!'' - скарочаны палітычны лозунг ''Viva Vittorio Emanuele Re d'Italia''(Няхай жыве Віктар Эмануіл, кароль Італіі).
Радок 76:
 
Вердзі быў першым кампазітарам, які адмыслова займаўся пошукам такога сюжэта для [[лібрэта]], які б лепш за ўсё адказваў асаблівасцям яго кампазітарскіх здольнасцей. Працуючы ў цесным супрацоўніцтве з лібрэтыстамі і ведаючы, што менавіта драматычная экспрэсія з'яўляецца галоўнай сілай яго таленту, ён дамагаўся ліквідацыі з сюжэту «непатрэбных» дэталяў і «лішніх» герояў, пакідаючы толькі персанажы, у якіх кіпяць страсці, і багатыя драматызмам сцэны.
 
== Оперы Джузэпэ Вердзі ==
Оперы і даты іх прэм'ер
* ''[[Абэрта, граф Сан-Баніфачча]]'' (Oberto, Conte di San Bonifacio), 17 лістапада 1839
* ''[[Дзень каралявання]]'' (Un giorno di regno), 5 верасня 1840
* ''[[Набука]]'' (Nabucco) , 9 сакавіка 1842
* ''[[Ламбардцы ў першым крыжовым паходзе]]'' (I Lombardi alla prima crociata), 11 лютага 1843
* ''[[Эрнані]]'' (Ernani), 9 сакавіка 1844
* ''[[Два Фаскары]]'' (I due Foscari), 3 лістапада 1844
* ''[[Жанна д’Арк (опера)|Жанна д'Арк]]'' (Giovanna d'Arco), 15 лютага 1845
* ''[[Альзіра]]'' (Alzira), 12 жніўня 1845
* ''[[Аціла(опера)|Аціла]]'' (Attila), 17 сакавіка 1846
* ''[[Макбет(опера)|Макбет]]'' (Macbeth), 14 сакавіка 1847
* ''[[Разбойнікі (опера)|Разбойнікі]]'' (I masnadieri), 22 ліпеня 1847
* ''[[Ерусалім (опера)|Ерусалім]]'' (Jérusalem) (перапрацоўка і пераклад ''I Lombardi alla prima crociata''), 26 лістапада 1847
* ''[[Карсар]]'' (Il corsaro), 25 кастрычніка 1848
* ''[[Бітва пры Леньяна (опера)|Бітва пры Леньяна]]'' (La battaglia di Legnano), 27 студзеня 1849
* ''[[Луіза Мілер]]'' (Luisa Miller), 8 снежня 1849
* ''[[Стыфеліо]]'' (Stiffelio), 16 лістапада 1850
* ''[[Рыгалета]]'' (Rigoletto), 11 сакавіка 1851
* ''[[Трубадур]]'' (Il trovatore), 19 студзеня 1853
* ''[[Травіята]]'' (La traviata), 6 сакавіка 1853
* ''[[Сіцылійская ўсяночная]]'' (Les vêpres siciliennes), 13 чэрвеня 1855
* ''[[Сімон Баканегра]]'' (Simon Boccanegra), (арыгінальная версія), 12 сакавіка 1857
* ''[[Арольда]]'' (Aroldo)(перапрацоўка ''Stiffelio''), 16 жніўня 1857
* ''[[Баль-маскарад]]'' (Un ballo in maschera), 17 лютага 1859
* ''[[Моц наканавання]]'' (La forza del destino), 10 лістапада 1862
* ''[[Дон Карлас]]'' (Don Carlos), 11 сакавіка 1867
* ''[[Аіда]]'' (Aida), 24 снежня 1871
* ''[[Сімон Баканэгра]]'' (Simon Boccanegra), (перапрацаваная версія), 24 сакавіка 1881
* ''[[Атэла (опера)|Атэла]]'' (Otello), 5 лютага 1887
* ''[[Фальстаф (опера)|Фальстаф]]'' (Falstaff ), 9 лютага 1893
 
 
== Ушанаванне памяці ==