Лістаед аблямаваны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лістаед аблямаваны''' (''Chrysolina limbata'') — насякомае атраду цвердакрылыя (''Coleoptera''), сямейст...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:48, 1 сакавіка 2013

Лістаед аблямаваны (Chrysolina limbata) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства лістаеды (Chrysomelidae).

Апісанне

Жукі сярэдняга памеру (6-10 мм) з падоўжна-авальным целам цёмнага, чорна-бурага, зялёна-чорнага, сіне-чорнага, радзей сіняга колеру. Бакавая баразёнка пярэдняспінкі пры аснове вельмі глыбокая са стромкай вонкавай сценкай. Па баках надкрылаў і па пярэднім іх краі да шчытка праходзіць цагельна-чырвоная аблямоўка. Эпіплеўры чырвоныя або цагельна-чырвоныя. Асновы вусікаў і часткова вяртлюгі ног жаўтаватыя.

Арэал

Еўразія. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экземпляры ў некалькіх пунктах. На поўнач ад Мінска не адзначаны. Месцы пражывання: лугі, адкрытыя травяністыя ўчасткі на пералесках, узлесках, схілах узгоркаў, абочынах дарог, па берагах рэк. Мезаксерафільны від.

Асаблівасці біялогіі

Зімуе яйка або лічынка малодшага ўзросту ў подсціле або неглыбока ў глебе. Лічынкі развіваюцца ў красавіку-маі. Акукліваюцца ў глебе або ў подсціле ў другой палове мая або ў чэрвені. З канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня імага трапляюцца на раслінах, у другой палове ліпеня і ў жніўні жывуць ва ўкрыццях, пад камянямі, у подсціле, пад сухім гноем, неглыбока ў глебе і інш. Зноў на раслінах паяўляюцца ў канцы лета або ўвосень; пасля нядоўгага перыяду кармлення спароўваюцца і адкладваюць яйкі. Кармавыя расліны жукоў - розныя віды трыпутніку і палыну.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5