Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
== Падольскае і Валынскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832) ==
У снежні [[1830]] Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства ў сувязі з [[паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]] было пераўтворана ў «Падольскае і Валынскае часовае ваеннае генерал-губернатарства». У яго склад уваходзілі [[Валынская губерня|Валынская]] і [[Падольская губерня|Падольская губерні]]. Падольскі і Валынскі часовы ваенны губернатар падпарадкоўваўся (паводле царскага ўщказуўказу ад 10 чэрвеня 1831) Галоўнакамандуючаму I арміяй. Паводле ўказа расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] ад 24 лютага 1832 Валынская і Падольская губерні (разам з Кіеўскай губерняй) увайшлі ў склад [[Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства|Кіеўскага ваеннага генерал-губернатарства]] (1832—1914).
 
Часовы ваенны губернатар займаўся кіраваннем Валынскай і Падольскай губернямі, ахопленымі паўстаннем: камплектаваў паліцэйскія каманды ў губернях, разглядаў рапарты гараднічых, земскіх спраўнікаў і камандзіраў воінскіх частак аб дзеяннях і рухах паўстанцаў, разбіраў скаргі жыхароў аб ваенных пастоях, выдаваў замежныя пашпарты расійскім падданым і дазвол іншаземным падданым пражываць у губернях і інш. Акрамя таго займаўся вырашэннем і гаспадарчых пытанняў: справы аб лёсе фундушавых сялян, належачых каталіцкаму касцёлу; справы аб пабегах сялян, скаргах сялян на жорсткае стаўленне з боку маянткоўцаў; справы аб барацьбе з эпідэміяй халеры і інш.