Свабодныя радыкалы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Радыкал''' — часціцы (як правіла, няўстойлівыя), якія змяшчаюць адзін або некалькі неспараных электронаў на знешняй электроннай абалонцы. Па іншым вызначэнні свабодны радыкал - від [[малекула|малекулы]] або [[атам]]а, здольны да незалежнага існавання (гэта значыць які валодае адноснай стабільнасцю) і які мае адзін ці два неспараныя электроны. Неспараны электрон займае атамную або малекулярную арбіталь ў адзіночку. Як правіла, радыкалы валодаюць парамагнітнымі ўласцівасцямі, бо наяўнасць неспараных электронаў выклікае ўзаемадзеянне з магнітным полем. Акрамя гэтага наяўнасць неспаранага электрона здольна значна ўзмацніць рэакцыйную здольнасць, хоць гэтая ўласцівасць радыкалаў шырока вагаецца.
 
== Утварэнне ==
Радыкал можа ўтварыцца ў выніку ''згубы'' аднаго электрона нерадыкальнай малекулай:
 
:: <math>\mathsf{X \rightarrow X\cdot^+ + e^-}</math>
 
альбо пры ''атрыманні'' аднаго электрона нерадыкальнай малекулай:
 
:: <math>\mathsf{Y + e^- \rightarrow Y\cdot^-}</math>
 
Большасць радыкалоаў утвараюцца падчас хімічных рэакцый пры гомалітычнай дысацыяцыі сувязяў. Яны адразу ператвараюцца ў больш устойлівыя часціцы:
 
:: <math>\mathsf {Cl_2 \rightarrow 2Cl\cdot}</math>
 
:: <math>\mathsf {CH_4 + Cl\cdot \rightarrow CH_3\cdot + HCl}</math>
 
:: <math>\mathsf{CH_3\cdot + Cl_2 \rightarrow CH_3Cl + Cl\cdot}</math>
 
:: <math>\mathsf{2Cl\cdot \rightarrow Cl_2}</math>
 
:: <math>\mathsf{2CH_3\cdot \rightarrow C_2H_6}</math>
 
 
Спарадзіць радыкальны ланцуг можна дзеяннем на рэчыва жорсткіх умоў (высокія тэмпературы, электрамагнітнае выпраменьванне, радыяцыя). Многія перакісныя злучэнні - таксама добрыя радыкалаўтваральныя часціцы.
 
Ускоснае дзеянне іанізуючага выпраменьвання звязана з утварэннем свабодных радыкалаў.
 
 
[[Катэгорыя:Агульная хімія]]