Мандала: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мандала''' (літар. «кола, дыск») — адзін з асноўных будысцкіх сакральных сімвала...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:51, 5 сакавіка 2013

Мандала (літар. «кола, дыск») — адзін з асноўных будысцкіх сакральных сімвалаў, які адлюстроўваў мадэль светабудовы, галоўныя элементы Космасу. Звычайна ўяўляла сабой кола, на якім былі выяўлены схема Сусвету і будысцкія святыя. Найчасцей падзяляецца на 12 сегментаў (нідан). Прынцып мандалы закладзены ў аснову многіх твораў старажытнаіндыйскага і старажытнакітайскага мастацтва; па сістэме мандалы распрацоўвалася схема храмавага комплексу, алтара, план горада і да т.п. У Японіі быў вядомы самабытны жывапісны тып - т.зв. «пейзажная мандала», якая апявала прыгажосць свяшчэнных месцаў Японіі - вадаспадаў, рэк, гор, азёраў.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6