[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Сібо''' або '''сібэ''' (саманазва: [[Image:sibe.png|20px]]) — [[тунгуса-маньчжурскія народы|тунгуса-маньчжурскі]] народ, карэнныя насельнікі Паўночна-Усходняга [[Кітай|Кітая]]. У [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. вылучылася група заходніх сібо, якія з'яўляліся [[Дынастыя Цын|цынскімі]] ваеннымі каланістамі. У наш час іх нашчадкі жывуць на мяжы з [[Казахстан]]ам. Агульная колькасць ([[2010]] г.) - 266 тыс. чал. (214 тыс. сібо і 52 тыс. заходніх сібо)<ref>[http://www.joshuaproject.net/people-profile.php?peo3=18720&rog3=CH Xibe of China]</ref><ref>[http://www.joshuaproject.net/people-profile.php?peo3=18721&rog3=CH Xibe, Western of China]</ref>.
 
==Гісторыя==
Сібо лічаць сябе нашчадкамі старажытнага народа [[сяньбі]], які старажытныя [[кітайцы]] адносілі да сваякоў [[гуны|гунаў]]. Па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] сібо найбольш блізкія да [[маньчжуры|маньчжураў]], таму большасць даследчыкаў лічыць, што яны маюць адзінае паходжанне. Сібо ўзгадваюцца сярод народаў, што ў [[XII стагоддзе|XII]] ст. плацілі даніну [[манголы|манголам]], займаліся [[паляванне]]м і [[рыбалоўства]]м. Згодна адной з версій, ад наймення племені сібо паходзіць назва [[Сібір]]ы.
 
У [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. сібо трапілі ў залежнасць ад маньчжураў і былі вымушаны змяніць качавы лад жыцця на аселы. Пасля заснавання імперыі [[дынастыя Цын|Цын]] маньчжуры выкарыстоўвалі іх ў якасці салдат. Было створана асобнае ганаровае ваеннае аб'яднанне сібо - ''гуса''.
 
У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. некалькі сот сібо былі пераселены ў нядаўна заваяваную [[уйгуры|ўйгурскую]] дзяржаву. Для пашырэння ворных земляў яны вырылі каля 200 км [[ірыгацыя|ірыгацыйных]] [[канал]]аў. Ваенныя каланісты несупынна падтрымлівалі цынскія ўлады ў барацьбе з мясцовым насельніцтвам. У [[1884]] г. было ўведзена цывільнае кіраўніцтва правінцыяй, аднак заходнія сібо захавалі аўтаномію. У [[1954]] г. быў арганізаваны Чапчальскі аўтаномны павет сібо.
 
{{зноскі}}