Прачысценскі сабор (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
 
=== Адраджэнне ===
[[Выява:Construction of Theotokos.jpg|thumb|left|[[Юзэф Чаховіч, фатограф|Юзэф Чаховіч]]. ''Рэканструкцыя Прачысценскага сабора'']]
 
Па ініцыятыве генерал-губернатара [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў|М. М. Мураўёва]] і яго брата [[Андрэй Мікалаевіч Мураўёў|А. М. Мураўёва]] ў [[1864]] з найвышэйшага пажадання быў распачаты ўсерасійскі збор ахвяраванняў на аднаўленне храма. У [[1865]]—[[1868]] храм быў адноўлены па праекце [[Аляксандр Іванавіч Разанаў|А. І. Разанава]] і [[Мікалай Міхайлавіч Чагін|М. М. Чагіна]]. Паводле праекта былі дабудаваны тры бакавыя вежы, надбудавана адна ацалела бакавая вежа і ўладкаваны металічны цэнтральны купал з шатровым завяршэннем. Нягледзячы на відавочную багатую гатычную стылістыку ацалелых арыгінальных фрагментаў сабора, новы храм быў вырашаны ў стрыманай раманскай манеры, а шатровыя завяршэння вежаў і купала зрабілі яго нетыповым для візантыйска-рускай традыцыі і нечакана візуальна наблізілі будынак да традыцый армянскай і грузінскай сакральнай архітэктуры.