Маладняк (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2045055 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Маладня́к»''' — '''Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк»''' — аб'яднанне [[беларуская літаратура|беларускіх савецкіх пісьменнікаў]], якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «[[Маладняк (1923)|Маладняк]]». Заснавальнікі: [[Міхась Чарот|М. Чарот]], [[Анатоль Вольны|А. Вольны]], [[Алесь Дудар|А. Дудар]], [[Андрэй Іванавіч Александровіч|А. Александровіч]], [[Адам Антонавіч Бабарэка|А. Бабарэка]], [[Язэп Пушча|Я. Пушча]]. Назву «Усебеларускае аб'яднанне…» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Меліся філіялы ў [[Горад Мінск|Мінску]], [[Горад Бабруйск|Бабруйску]], [[Горад Барысаў|Барысаве]], [[Горад Віцебск|Віцебску]], [[Горад Гомель|Гомелі]], [[Горад Клімавічы|Клімавічах]] («Калінінская філія»), [[Горад Магілёў|Магілёве]], [[Горад Орша|Оршы]],Горках [[Горад Полацк|Полацку]], [[Горад Слуцк|Слуцку]], [[Горад Смаленск|Смаленску]], [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінградзе]], [[Горад Прага|Празе]], [[Горад Рыга|Рызе]]; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб'яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.
 
Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі [[Міхась Чарот|М. Чарот]], [[Анатоль Вольны|А. Вольны]], [[Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка|У. Дубоўка]], [[Платон Раманавіч Галавач|П. Галавач]]. Друкаваны орган — часопіс «[[Маладняк (1923)|Маладняк]]» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіялы мелі ўласныя [[часопіс]]ы або [[альманах]]і. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).