Францішак Ксаверый Хамінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
 
==Дзяржаўная дзейнасць==
У [[1764]] быў палкоўнікам у [[канфедэрацыя|канфедэрацыі]] [[род Чартарыйскіх|Чартарыйскіх]], у [[1768]] — членам [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі.]].
 
Брыгадзір пяцігорскай харугвы [[ВКЛ]] (1779—1785), генерал-маёр войск ВКЛ (1788—1795), займаў пасаду пінскага судовага старосты (1782—1794). Як прыбліжаны гетмана ВКЛ [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]] ездзіў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Заходнюю Еўропу. Апошні [[ваявода мсціслаўскі]] (1788—1795) — пасада была намінальнай, бо тэрыторыя былога [[Мсціслаўскае ваяводства|Мсціслаўскага ваяводства]] ВКЛ па выніках [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзела Рэчы Паспалітай]] ужо ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. У [[1782]] і [[1784]] быў паслом на [[Сойм Рэчы Паспалітай|сойм]] ад [[Пінскі павет|Пінскага павета]]: на сойме ў [[1782]] абраны соймавым суддзёй, на сойме ў [[1782]] абраны маршалкам сойма. У [[1786]] Хамінскі абраны маршалкам [[Трыбунал ВКЛ|Трыбунала ВКЛ]]. Кавалер ордэнаў [[Ордэн Святога Станіслава|Святога Станіслава]] (1782) і [[Ордэн Белага Арла|Белага Арла]] (1785).
 
Пасля [[падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] прадоўжыў палітычную кар'еру ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1795]] на дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у быў выбраны першым [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|губернскім маршалкам (прадвадзіцелем дваранства) Мінскай губерні]] (1795—1797). У [[1796]], не праходзячы службы, адразу атрымаў высокі расійскі чын [[тайны саветнік|тайнага саветніка]]. У [[1797]] арыштаваны па падазрэнні ў змове супраць расійскага імператара [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]].