Таёо Іто: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Іто праектуе праыктычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў, не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту. Так, ён спраектаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для сеткі крам Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду мінімалісцкіх форм. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.
 
Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў ЯцусіроЯцусіра, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Седаі, ажыццяўлёны ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — гэта целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Седаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.
 
== Літаратура ==