Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
==Народная культура==
[[File:Women from Smilevo, 1913.jpg|thumb|left|Македонскія жанчыны ў народных строях, 1913 г.]]
===Матэрыяльная культура===
Да нашага часу [[сельская гаспадарка]] з'яўляецца адной з найважнейшых галін [[эканоміка|эканомікі]] [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]. Македонцы, якія жывуць у суседніх краінах, таксама ў значнай ступені захоўваюць аграрны лад жыцця. Прыродна-геаграфічныя ўмовы Македоніі дазваляюць займацца рознымі відамі сельскагаспадарчай вытворчасці. У міжгорных западзінах і ва ўмераным горным поясе вырошчваюць [[збожжавыя культуры]], [[тытунь]], [[мак]], [[вінаград]], [[садавіна|пладовыя]] дрэвы і г. д. Да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. найбольш урадлівыя землі знаходзіліся ва ўладанні паноў-[[мусульмане|мусульман]]. [[хрысціянства|Хрысціянскае]] насельніцтва пакутвала ад малазямелля. Да сярэдзіны XX ст. тэхніка апрацоўкі [[глеба|глебы]] таксама заставалася застарэлай. Палеткі апрацоўваліся пераважна [[драўніна|драўляным]] ралам з кароткай дзяржальняй і стрэлападобным лямешам.
 
Радок 35 ⟶ 36:
У горных раёнах Македоніі захаваліся многія архаічныя рысы народнай [[вопратка|вопраткі]]. Жаночы строй складаецца з тунікападобнай кашулі (''кашульа'' або ''рыза'') з высокім каўняром, расхінутай камізэлькі, фартуха і каляровага ваўнянага пояса. На галаву апранаюць круглы капялюшык-''фес'', а паверх яго - хустку. Мужчынскі строй уключае кашулю, доўгую (''долама'') або кароткую (''джэмадан'') палатнянай камізэльку, [[штаны]] рознага крою.
 
===Сацыяльны лад====
У македонцаў доўгі час захоўвалася вялікая пашыраная [[сям'я]] ''задруга'', якая магла ўключаць да некалькіх дзесяткаў чалавек. На чале яе стаяў старэйшы мужчына-''дамакін''. Прычым такія сем'і шырока сустракаліся не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах. Разам з пашыранай сям'ёй існавала і малая нуклеарная. Сельскія сем'і аб'ядноўваліся ў роды. Звычайна кожны род валодаў сваёй часткай паселішча. Хросныя бацькі прыраўноўваліся да крэўных сваякоў. [[Шлюб]]ы знутры аднаго роду былі забаронены. Македонцы падзяляюць родзічаў па мужчынскай і жаночай лініі, што ўвасабляецца ў найменні сваяцкіх сувязяў.
 
===Народная творчасць===
Распаўсюджаны [[свята|святы]], звязаныя з сельскім і [[рэлігія|рэлігійным]] [[каляндар]]ом. Падчас [[каляды|калядаў]] (''божык'') папулярны розныя віды гаданняў, пажаданні ўрадлівасці, калядаванне. Напярэдадні свята арганізоўваюцца гульні, што суправаджаюцца скокамі праз вогнішча і кароткімі [[тэатр]]альнымі відовішчамі. Сярод паўднёвых македонцаў вядомы святочныя зімовыя ''русаліі'' — калядаванні, калі ўзброеныя мячамі мужчыны абыходзілі сваю і суседнія вёскі, выконвалі танец ''ора'' і хрысцілі мячом хату гаспадара. Выпадковая сустрэча розных груп калядоўшчыкаў скончвалася кровапралітнай бойкай. На [[Багаяўленне]] і [[хрышчэнне]] было прынята забіваць барана, што некаторыя фалькларысты звязваюць са старажытным звычаем ахвярапрынашэння. У [[вербная субота|вербную суботу]] праводзіліся жаночае ''лазаруване'', якое суправаджалася дзявочымі [[песня|спевамі]] і танцамі. Таксама шчодра святкаваліся [[Вялікдзень]], дзень [[Георгій Перамаганосец|Святога Георгія]], [[Пётр, апостал|Пятрок]], [[Купалле]].
 
У македонцаў захавалася шмат [[абрад]]авых і [[панегірык|панегірычных]] песен, [[эпас|эпічныя]] балады, чарадзейныя [[казка|казкі]], гумарэскі, рэлігійныя казанні і г. д. Вылучаецца македонскі эпас пра [[Марка Мрняўчэвіч|Марка Кралевіча]], які змагаўся з асманамі і, як вераць македонцы, не загінуў, а спіць сярод [[скала|скал]] і аднойчы прыйдзе на дапамогу свайму народу.
 
Асноўны народны танец ''ора'' — колавы, незамкнёны. У мужчынскім ''ора'' прынята падтрымліваць партнёраў па танцу за плечы, але кожны танцор рухаецца самастойна, не забаронена імправізацыя. Распаўсюджаныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]] — [[дуда]], [[жалейка]], [[цымбалы]], [[скрыпка]], [[бубен]] і інш.
 
==Мова==