Савет Еўропы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DDancer (размовы | уклад)
DDancer (размовы | уклад)
Радок 8:
 
=== Камітэт Міністраў ===
'''Камітэт міністраў Савета Еўропы''' - гэта кіраўнічы і дырэктыўны ворган арганізацыі. Ён складаецца з міністраў замежных спраў усіх дзяржаў-сябраў арганізацыі ці іх сталых дыпламатычных прадстаўнікоў ў Страсбургу. Камітэт міністраў - гэта адначасова ўрадавы ворган, у рамках якога на парытэтнай аснове абмяркоўваюцца нацыянальныя падыходы да рашэння праблем еўрапейскага грамадства, і калектыўны форум, дзе ў працэсе сумеснага абмеркавання фармулююцца агульнаеўрапейскія падыходы. Разам з ПАСЕ Камітэт міністраў стаіць на варце фундаментальных каштоўнасцяў Савета Еўропы і кантралюе выкананне дзяржавамі-сябрамі сваіх абавязацельстваў. Рашэнні Камітэта міністраў кладуцца ў аснову еўрапейскіх канвенцый, пагадненняў і рэкамендацый на адрас краін-сябраў.
 
==== Дзейнасць Камітэта міністраў ====
Падставай дзейнасці Камітэта міністраў з'яўляюцца Статут Савета Еўропы і Правілы працэдуры. Да дзейнасці Камітэта міністраў належаць:
* вядзенне палітычнага дыялогу паміж урадамі;
* утрыманне сувязяў з Парламенцкай асамблеяй - праз справаздачы Камітэта міністраў, прадугледжаныя Статутам; запыты па заключэннях Парламенцкай асамблеі; вызначэнне мер для выканання рэкамендацый Парламенцкай асамблеі; адказы на вусныя і пісьмовыя пытанні; пасяджэнні Сумеснага камітэта;
* узаемадзеянне з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы;
* прыняцце дзяржаў у сябры Савета Еўропы, як і рашэнні па прыпыненні сяброўства дзяржавы або па яе выключэнні з ліку сябраў арганізацыі;
* маніторынг выканання дзяржавамі-сябрамі сваіх абавязацельстваў, у тым ліку - кантроль выканання пастановаў Еўрапейскага суда па правах чалавека.
 
==== Структура Камітэта міністраў ====
===== Міністры =====
Міністры замежных спраў дзяржаў-сябраў Савета Еўропы. Дзейсны склад міністраў можна спраўдзіць [http://www.coe.int/T/CM/MFA_en.asp#TopOfPage тут].
 
Сустрэчы на ўзроўні міністраў адбываюцца адзін раз на год, у траўні ці ў лістападзе. Гэтыя сустрэчы-"сэсіі" звычайна праходзяць у Страсбургу на працягу аднаго поўнага альбо двух няпоўных дзён.
 
Звычайна большая частка сэсій праходзіць у форме палітычнага дыялогу, аднак міністры могуць абмяркоўваць любыя пытанні, зыходзячы з цікавасці да іх з боку ўдзельнікаў, за выключэннем пытанняў нацыянальнай абароны.
 
Нягледзячы на тое, што пратаколы сэсій носяць канфідэнцыйны характар​​, пасля заканчэння кожнай з ніх публікуецца справаздача. Міністры таксама могуць зрабіць адну ці некалькі заяваў.
 
===== Сталыя прадстаўнікі =====
Сталыя прадстаўнікі, якія выступаюць ад імя міністраў, абмяркоўваюць большую частку наяўных пытанняў. Яны таксама праводзяць асобныя сустрэчы па пытаннях выканання правоў чалавека (выканання пастановаў) і па стане выканання абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавамі-сябрамі пры іх далучэнні да арганізацыі. Ад верасня 1999 года сталыя прадстаўнікі звычайна сустракаюцца кожную сераду.
 
Дзейсны склад сталых прадстаўнікоў можна спраўдзіць [http://www.coe.int/T/CM/PRs_en.asp#TopOfPage тут].
 
===== Старшынства =====
Перадача старшынства ў Камітэце міністраў адбываецца па прынцыпе ратацыі ў алфавітным парадку (ангельская мова) кожныя шэсць месяцаў на адпаведнай сэсіі Камітэта міністраў.
 
===== Бюро =====
Бюро было створана ў 1975 годзе для аказання дапамогі ў працы сталых прадстаўнікоў. Ад траўня 2001 года яно складаецца з шасці членаў: старшыні, двух папярэдніх і трох будучых старшыняў.
 
Бюро збіраецца ў сярэднім два разы на месяц і выконвае функцыі адміністрацыйнага і пратакольнага характару, у тым - па падрыхтоўцы сэсій Камітэта міністраў. На бюро абмяркоўваюцца пытанні каардынацыі мерапрыемстваў, якія праводзяцца старшынямі Камітэта міністраў, а таксама праграм, якія яны распрацоўваюць і выконваюць.
 
===== Сакратарыят =====
Сакратарыят Камітэта міністраў складаецца з 26 супрацоўнікаў. Яго ўзначальвае Сакратар Камітэта міністраў, ранг якога адпавядае Генеральнаму дырэктару. Сакратарыят абслугоўвае сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў і сэсіі сталых прадстаўнікоў.
 
=== Парламенцкая Асамблея ===
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) — своеасаблівы «мозг» арганізацыі, бо да яго абавязкаў належыць генераванне і абмеркаванне памыслаў, якія пазней стануць падставай палітык, абавязковых да выканання на ўзроўні краін. Такая значная роля ПАСЕ чыніць яе адным з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы, дзе прадстаўленыя інтарэсы асноўных палітычных партый, існых у дзяржавах-членах Арганізацыі. Такім чынам, у рамках Асамблеі адбываецца супрацоўніцтва прадстаўнікоў парламенцкіх структур 47 краін Еўропы, а ў перыяд ад 1989 г — і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы на правах «спецыяльна запрошаных» сябраў (ўдзел у пленарных пасяджэннях Асамблеі і ў працы яе камісій без права голасу).