Бабруйскі краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бабруйскі краязнаўчы музей''' — адзін з найстарых музеяў у Беларусі. ...'
 
Радок 9:
 
== Экспазіцыя ==
Агульная плошча музея складае 1343 м, экспазіцыйная — 668,9 м², пляцплошча захоўвання фондаў 95,4 м². У музеі два паверхі. 10 экспазіцыйных залаў, 5 фондавых пакояў, лекцыйная зала на 40 пасадкавых месцаў, бібліятэка, 4 кабінеты супрацоўнікаў, кабінет дырэктара. Дырэктар музея — Арцёмчык Наталля Пятроўна (з 24.09.1987 г). Аўтар праекта мастацкага афармлення экспазіцыі музея – заслужаны працаўнік культуры Беларусі Э.К.Агуновіч. Удзел у афармленні экспазіцыі прынялі члены Бабруйскай гарадской арганізацыі БСМ: В.А.Калтыгін, Ю.І.Нічыпараў, А.А.Концуб, Э.А.Белагураў, А.І.Савічаў, І.І.Данільчанка, В.М.Рубцоў, С.Т.Абрамаў. Непасрэднымі выканаўцамі мастацка-афарміцельскіх прац сталі бабруйскія прафесійныя мастакі: У.Н.Гаўрыленка, А.У.Гаўрыленка і інш.
 
15734 прадметаў асноўнага фонду, 19012 прадметаў навукова – дапаможнага фонду. Асноўны фонд музея складаюць прадметы 28 музейных калекцый: «Археалогія», «Боепрыпасы і часці зброі», «Баністыка», «Вексілалогія», «Ваенная амуніцыя», «Графіка», «Дакументы», «Дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва», «Жывапіс», «Кераміка», «Механізмы і дэталі механізмаў», «Нумізматыка», «Адзежа», «Прылады працы і прыстасаванні», «Агнястрэльная зброя», «Друкаваныя выданні», «Прадметы побыту», «Прадметы з утрыманнем каштоўных металаў», «Прыборы і апараты», «Прыродазнаўчая калекцыя», «Скульптура», «Сфрагістыка», «Фалерыстыка», «Фонадакументы» «Фотадакументы», «Халодная зброя», «Шкло», «Іншыя калекцыі».