Берлінская наступальная аперацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Нацысцкае кіраўніцтва імкнулася зацягнуць вайну з мэтай дасягнення сепаратнага міру з Англіяй і ЗША і расколу антыгітлераўскай кааліцыі. Пры гэтым вырашальнае значэнне набывала ўтрыманне фронту супраць Савецкага Саюза.
 
=== СССР ===
Ваенна-палітычная абстаноўка, якая склалася да красавіка 1945 года, патрабавала ад савецкага камандавання ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць і правесці аперацыю па разгрому групоўкі нямецкіх войскаў на берлінскім кірунку, захопу Берліна і выхаду да ракі Эльба на злучэнне з войскамі саюзнікаў. Паспяховае выкананне гэтай стратэгічнай задачы дазваляла сарваць планы гітлераўскага кіраўніцтва па зацягванні вайны.
 
Для правядзення аперацыі прыцягваліся сілы трох франтоў: 1-га Беларускага, 2-га Беларускага і 1-га Украінскага, а таксама 18-я паветраная армія авіяцыі далёкага дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылія і частка сіл Балтыйскага флоту.
 
==== Задачы савецкіх франтоў ====
1-ы Беларускі фронт
* Авалодаць сталіцай Германіі горадам Берлін
* Праз 12-15 дзён аперацыі выйсці на раку Эльба
 
1-й Украінскі фронт
* Нанесці рассякальны ўдар на поўдзень ад Берліна, ізаляваць галоўныя сілы групы армій «Цэнтр» ад берлінскай групоўкі і гэтым забяспечыць з поўдня галоўны ўдар 1-га Беларускага фронту
* Разграміць групоўку праціўніка на поўдзень ад Берліна і аператыўныя рэзервы ў раёне Котбус
* За 10-12 дзён, не пазней, выйсці на рубеж Беліц - Вітэнберг і далей па рацэ Эльбе да [[Дрэздэн]]а
 
2-і Беларускі фронт
* Нанесці рассякальны ўдар на поўнач ад Берліна, забяспечваючы правы фланг 1-га Беларускага фронту ад магчымых контрудараў суперніка з поўначы
* Прыціснуць да мора і знішчыць нямецкія войскі на поўнач ад Берліна
 
Дняпроўская ваенная флатылія
* Двума брыгадамі рачных караблёў садзейнічаць войскам 5-й ўдарнай і 8-й гвардзейскай армій у пераправе праз Одэр і прарыве варожай абароны на кюстрынскім плацдарме
* Трэцяй брыгадай садзейнічаць войскам 33-й арміі ў раёне Фюрстэнберг
* Забяспечыць супрацьмінную абарону водных транспартных шляхоў.
 
Чырванасцяжны Балтыйскі флот
* Падтрымаць прыморскі фланг 2-га Беларускага фронту, працягваючы блакаду прыціснутай да мора групы армій "Курляндыя" ў Латвіі (Курляндскі кацёл)