Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100:
У [[1601]]—[[1633]] завяршылася будова развітай абарончай сістэмы гарадскіх умацаванняў з трох ліній абароны. Першую лінію складаў замак — «Высокае горада», другая лінія ўмацаванняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое горада і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасць брамаў. Станам на [[1604]] тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога горада (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астрожская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку размяшчалася Ледкаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысценская, Слабодская, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.
 
У пач. [[17 стагоддзе|XVII ст.]] Магілёў быў адным з найбуйнейшых гарадоў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] (у [[1604]] налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў<ref>В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]. С. 44—50.</ref>), меў права на правядзенне двух [[год|рэгулярных]] кірмашоў. У [[1616]] пры [[Магілёўскае брацтва|Магілёўскім брацтве]] пачала працаваць друкарня, у якой на працягу [[17 стагоддзе|XVII]]—[[18 стагоддзе|XVIII]] стст. надрукавалі каля 40 кніжак. У [[1632]] тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі [[Магілёўская праваслаўная епархія|праваслаўную епархію]]<ref name="evkl244"/>. У сяр. [[17 стагоддзе|XVII ст.]] умацаванні Старога горада налічвалі 4 брамы — [[Алейная брама|Алейную]], Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які абкружаў Новае горада, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысненская, Быхаўская, Папінская.
 
З пачаткам [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ў [[1654]] магілёўцы здалі горада маскоўскім захопнікам. Аднак [[1 лютага]] [[1661]] у выніку [[Магілёўскае паўстанне|народнага паўстання]] гараджане знішчылі акупацыйную залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>. За выяўленую ў час паўстання мужнасць [[9 чэрвеня]] [[1661]] кароль і вялікі князь [[Ян Казімір]] ўраўнаваў у правах Магілёў з [[Вільня]]й. Апроч таго, горада атрымала новы герб «''у блакітным полі тры срэбныя гарадскія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]''»<ref>[http://knihi.com/hierb/mahil.html Магілёў] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}</ref>. У [[1681]] на гандлёвай плошчы ўзвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). Цягам [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] у горадзе дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.
Радок 121:
<center><gallery caption="Магілёў на даўніх акварэлях" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Mahiloŭ. Магілёў (J. Pieška, XVIII).jpg|[[Касцёл Святога Францішка Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў, Магілёў|Касцёл езуітаў]]. [[Юзаф Пешка|Ю. Пешка]], кан. [[18 стагоддзе|XVIII ст.]]
Выява:Mahiloŭ, Alejnaja brama (J. Pieška, XVIII).jpg|[[Алейная брама]]. [[Юзаф Пешка|Ю. Пешка]], кан. XVIII ст.
Выява:Mahiloŭ. Магілёў (N. A. Lvov, XVIII).jpg|Вялікая плошча з боку Старога замка. [[Мікалай Львоў|М. Львоў]], кан. XVIII ст.
Выява:Mahiloŭ from Starabychaŭskaja (N. Lvov, XVIII).jpg|Агульны выгляд з Старабыхаўскага кірунку. [[Мікалай Львоў|М. Львоў]], кан. XVIII ст.