Магічны рэалізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
EVo (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Магічны рэалізм''' - гэта мастацкі метад, у якім магічныя элементы уключаны ў рэалістычную карціну свету.
У сучасным значэнні гэты тэрмін мае не дакладны, а апісальны характар. Першапачаткова тэрмін "магічны рэалізм" выкарыстоўваўся нямецкім крытыкам [[Франц Рох|Францам Рохам]] для апісання карціны, якая выяўляла змененую рэальнасць.
 
==Вытокі магічнага рэалізму==
Магічны рэалізм заснаваны на вераваннях, фальклоры, мысленні старажытных індзейскіх цывілізацый: [[ацтэкі|ацтэкаў]], [[мая]], [[чыбча]], [[інкі|інкаў]]. У творах, якія маюць індзейскія карані, сустракаюцца ўсе складнікі цудоўнай рэальнасці. Найбольш значныя аўтары такіх твораў: [[Авіла, Франсіска дэ]] - перуанскі святар, пісаў на мове кечуа і сабраў багаты этнаграфічны матэрыял народаў кечуа.
[[Сімон, Педра]] - распрацаваў міф пра [[Эльдарада]].
 
==Магічны рэалізм у літаратуры==
У 60-ыя гады ХХ стагоддзя адбыўся еўрапейскі бум магічнага рэалізма. У літаратуры найбольшы ўклад у гэты жанр зрабілі [[Карпенцьер]], [[Хорхэ Луіс Борхес]], [[Габрыэль Гарсія Маркес]], [[Хуліа Картасар]].
У сучаснай еўрапейскай літаратуры прадстаўнікамі магічнага рэалізму з'яўляюцца [[Джонатан Кэрал]], [[Одры Німфенбург]].
 
==Прыкметы магічнага рэалізму==
*Фантастычныя элементы могуць быць несупярэчлівымі, яны ніколі не тлумачацца.
*Дзеючыя асобы прымаюць і не аспрэчваюць логіку магічных элементаў.
*Часта выкарыстоўваюцца сімвалы і вобразы.
*Эмоцыі і сэксуальнасць чалавека як сацыяльнай істоты часта апісаны вельмі падрабязна.
*Скажаецца плынь часу, таму час або цыклічны, або здаецца адсутным. Ёсць прыём, які заключаецца ў калапсе часу, калі цяперашняе паўтараецца ці нагадвае мінулае.
*Мяняюцца месцамі прычына і наступствы.
*Прысутнічаюць элементы фальклора або легенд.
*Падзеі прадстаўляюцца з альтэрнатыўных пунктаў гледжання.
*Мінулае кантрастуе з цяперашнім, астральнае - з фізічным.
*Адкрыты фінал твора, які дазваляе чытачу вызначыць самому, што было найбольш праўдзівым - фантастычнае ці штодзённае.
 
==Магічны рэалізм у выяўленчым мастацтве==
Магічны рэалізм - гэта стыль выяўленчага мастацтва, які выкарыстоўвае рэалізм у спалучэнні з няпэўным адхіленнем ад нормы пры выяўленні паўсядзённых сюжэтаў. У жывапісе гэты тэрмін зрэдку ўзаемазамяняюць з [[постэкспрэсіянізм]]ам.
У 1925 годзе крытык [[Франц Рох]] выкарыстаў гэты тэрмін для апісання карціны, якая паклала пачатак вяртання да рэалізму пасля экстравагантнасці [[экспрэсіянізм]]у, для якога было характэрна мяняць знешні выгляд аб'етаў для праяўлення іх сутнасці. Згодна вызначэнню [[франц Рох|Франца Роха]], іншымі важнымі аспектамі магічнага рэалізму ў жывапісе з'яўляюцца:
*Вяртанне да паўсядзённых аб'ектаў у супрацьпастаўленне фантастычным.
*Накладанне рухаў наперад з адчуваннем адлегласці, у супрацьпастаўленне тэндэнцыі [[экспрэсіянізм]]у скарачэння аб'екта.
*Выкарыстанне дробных дэталяў нават у вельмі вялікіх карцінах, напрыклад, вялікіх ландшафтах.
 
====Мастакі - прадстаўнікі магічнага рэалізму:====
*Мікалоюс Чурлёніс
*Марк Шагал
*Джонатан Кэрал
*Рэнэ Магрыт
 
==Магічны рэалізм у кінематаграфіі==
Тэрмін рэдка ўжываецца ў тэорыі кінематаграфіі, хоць і тэндэнцыі магічнага рэалізму часта сустракаецца ў кіно.
Да магічнага рэалізму, напрыклад, можна аднесці фільм [[Дэвід Фінчэр|Дэвіда Фінчэра]] [[Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана]].
У кіно, як і ў астатніх відах мастацтва, можна адсачыць сувязь рэалізма з [[экспрэсіяніз]]ам.
 
== Літаратура ==